Граф Аляксандр Прушынскі. Крыніца: "Радыё Рацыя"
У Мінску памёр грамадскі актывіст граф Аляксандр Прушынскі. Яму было 88 гадоў. Гэта адбылося 1 ліпеня, паведамілі яго сваякі сайту «Х***** 97».
Прушынскі вядомы тым, што ў 1994 годзе высунуў сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта. Падчас збору подпісаў яго арыштавалі і дэпартавалі з краіны.
У 2019 годзе ен спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 48. Але Прушынскаму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ён ўдзельнічаў ва ўсіх Маршах пенсіянераў. Прушынскага неаднаразова затрымлівалі.
Чытайце таксама: 25 гадоў таму беларусы абралі прэзідэнта. Як у 1994 галасавала Гродзеншчына?
Аляксандр Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў маёнтку Рагозніца [Мастоўскі раён — Hrodna.life]. Пасля эміграцыі сям'і Прушынскіх у Польшчу, Аляксандр скончыў эканамічны інстытут у Варшаве.
З 1972 года жыў у Канадзе. У 1981 годзе ў Таронта пачаў выдаваць уласную газету «Slowo-Solidarnosc», а пазней «Express Polski». У 1992 годзе вернуўся ў Беларусь.
Тытул графа перайшоў Аляксандру ад бацькі Ксаверыя Прушынскага. Ён быў польскім паэтам, журналістам і дыпламатам. Пасля вяртання графа з Канады, Беларускія ўлады адмовілі яму ў вяртанні радавога маёнтку, дзе ён нарадзіўся.
Пасля выбараў 1994 года Прушынскі вернуўся ў Беларусь і займаўся вывучэннем эканомікі, палітыкі, культуры і мовы Беларусі. Прушынскі аўтар артыкулаў, а таксама кніг на польскай мове «Як я не стаў Прэзідэнтам Беларусі» і «Гарох, капуста і … брыльянты», а таксама «Еўрарамонт для Беларусі».
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…