У Мінску памёр грамадскі актывіст граф Аляксандр Прушынскі. Яму было 88 гадоў. Гэта адбылося 1 ліпеня, паведамілі яго сваякі сайту «Х***** 97».

граф Аляксандр Прушынскі
Граф Аляксандр Прушынскі. Фота: «Радыё Ра**я»

Прушынскі вядомы тым, што ў 1994 годзе высунуў сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта. Падчас збору подпісаў яго арыштавалі і дэпартавалі з краіны.

У 2019 годзе ен спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 48. Але Прушынскаму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ён ўдзельнічаў ва ўсіх Маршах пенсіянераў. Прушынскага неаднаразова затрымлівалі.

Чытайце таксама: 25 гадоў таму беларусы абралі прэзідэнта. Як у 1994 галасавала Гродзеншчына?

Хто такі граф Прушынскі

Аляксандр Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў маёнтку Рагозніца [Мастоўскі раён — Hrodna.life]. Пасля эміграцыі сям'і Прушынскіх у Польшчу, Аляксандр скончыў эканамічны інстытут у Варшаве.

З 1972 года жыў у Канадзе. У 1981 годзе ў Таронта пачаў выдаваць уласную газету «Slowo-Solidarnosc», а пазней «Express Polski». У 1992 годзе вернуўся ў Беларусь.

Чаму Аляксандр Прушынскі граф

Тытул графа перайшоў Аляксандру ад бацькі Ксаверыя Прушынскага. Ён быў польскім паэтам, журналістам і дыпламатам. Пасля вяртання графа з Канады, Беларускія ўлады адмовілі яму ў вяртанні радавога маёнтку, дзе ён нарадзіўся.

Што застанецца па графу

Пасля выбараў 1994 года Прушынскі вернуўся ў Беларусь і займаўся вывучэннем эканомікі, палітыкі, культуры і мовы Беларусі. Прушынскі аўтар артыкулаў, а таксама кніг на польскай мове «Як я не стаў Прэзідэнтам Беларусі» і «Гарох, капуста і … брыльянты», а таксама «Еўрарамонт для Беларусі».