У Мінску памёр грамадскі актывіст граф Аляксандр Прушынскі. Яму было 88 гадоў. Гэта адбылося 1 ліпеня, паведамілі яго сваякі сайту “Х***** 97”.

Прушынскі вядомы тым, што ў 1994 годзе высунуў сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта. Падчас збору подпісаў яго арыштавалі і дэпартавалі з краіны.
У 2019 годзе ен спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48. Але Прушынскаму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ён ўдзельнічаў ва ўсіх Маршах пенсіянераў. Прушынскага неаднаразова затрымлівалі.
Чытайце таксама: 25 гадоў таму беларусы абралі прэзідэнта. Як у 1994 галасавала Гродзеншчына?
Хто такі граф Прушынскі
Аляксандр Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе ў маёнтку Рагозніца [Мастоўскі раён – Hrodna.life]. Пасля эміграцыі сям’і Прушынскіх у Польшчу, Аляксандр скончыў эканамічны інстытут у Варшаве.
З 1972 года жыў у Канадзе. У 1981 годзе ў Таронта пачаў выдаваць уласную газету “Slowo-Solidarnosc”, а пазней “Express Polski”. У 1992 годзе вернуўся ў Беларусь.
Чаму Аляксандр Прушынскі граф
Тытул графа перайшоў Аляксандру ад бацькі Ксаверыя Прушынскага. Ён быў польскім паэтам, журналістам і дыпламатам. Пасля вяртання графа з Канады, Беларускія ўлады адмовілі яму ў вяртанні радавога маёнтку, дзе ён нарадзіўся.
Што застанецца па графу
Пасля выбараў 1994 года Прушынскі вернуўся ў Беларусь і займаўся вывучэннем эканомікі, палітыкі, культуры і мовы Беларусі. Прушынскі аўтар артыкулаў, а таксама кніг на польскай мове “Як я не стаў Прэзідэнтам Беларусі” і “Гарох, капуста і … брыльянты”, а таксама “Еўрарамонт для Беларусі”.


