Участак вуліцы Будзёнага перакрыюць на суткі. Гэта адбудзецца 28 чэрвеня з 9.00 да 29 чэрвеня 5.00. З-за гэтага грамадскі транспарт паедзе па змененых маршрутах. Пра гэта паведаміў гродзенскі Аўтобусны парк.
Як паедзе грамадскі транспарт
№ 2 «Вуліца Перамогі - Дзевятоўка-5»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Перамогі» — праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Ціміразева (без змен), далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.
№ 3 «Фолюш — Чыгуначны вакзал» заменяць на маршрут № 3 «Фолюш — Заапарк»
Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Фолюш» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк». У зваротным кірунку: прыпынак «Заапарк» — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.
№ 14 «РБУ-2 — Грандзічы-3»
Будзе курсіраваць: прыпынак «РБУ-2» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Грандзічы-3» — вул. Ціміразева — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен.
№ 15 «Механічны завод — Вуліца Урублеўскага»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Механічны завод» — праспект Касманаўтаў (без змяненняў), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - вул. Дзяржынскага і далей па сваім маршруце без змен і назад у тым жа напрамку.
№ 18 «Дзевятоўка-5 — Станцыя «Аульс»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Ціміразева (без змен), далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Станцыя «Аульс» — праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк» — вул. Ціміразева — вул. Каханоўскага і далей па сваім маршруце без змен.
№ 20 «Вуліца Дамброўскага — Заводаўпраўленне ААТ «Гродна Азот»
Будзе курсіраваць: прыпынак «Вуліца Дамброўскага» — вул. Дзяржынскага (без змен), далей: вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа напрамку.
№ 37 «Багушэвіча-2 — Чыгуначны вакзал» заменяць на маршрут № 37 «Багушэвіча-2 — Заапарк»
Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Багушэвіча-2» — вул. Будзёнага (без змен), далей: вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк» і далей па сваім маршруце без змен, назад у тым жа кірунку.
№ 47 «Чыгуначны вакзал — Альшанка» заменяць на маршрут № 47 «Заапарк — Альшанка»
Ён будзе курсіраваць: прыпынак «Заапарк» — вул. Ажэшкі - вул. Леніна — вул. Будзёнага — праспект Касманаўтаў і далей па сваім маршруце без змен. У зваротным кірунку: прыпынак «Альшанка» — праспект Касманаўтаў (без змен), далей: вул. Будзёнага — вул. Леніна — вул. Ажэшкі - прыпынак «Заапарк».