Дзяржаўныя ўстановы прадаюць спец-тэхніку. Можна набыць аўтазак, УАЗік альбо LADA. Прычына продажу – кепскі стан альбо ўзрост аўтамабіля.

Якую спецтэхніку прадаюць у Гродне?

Гродзенская турма №1 на вуліцы Кірава прадае аўтазак 2008 года выпуска. Яго цана – 11,6 тыс. рублёў. Знос тэхнікі – 90%, а прабег – 42 тыс. км.

Легкавы аўтамабіль Škoda Superb 2007 года выпуска прадае Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Знос аўтамабіля – 69%, а прабег – 27,8 тыс. км. За яго хочуць 19 тыс. рублёў. Фотаздымкі аўтамабіля камітэт судовых экспертыз не апублікаваў.

Камітэт судовых экспертыз таксама прадае два хэтчбэкі: Chery Cowin за 3,5 тыс. рублёў і VAZ-21144 за 2,5 тыс. рублёў. Абедзве машыны 2008 года выпуску, іх знос 68%

Аўтагаспадарка УУС Гродзенскага аблвыканкама прадае ЗІЛ 131 за 11,5 тыс. рублёў. Аўтамабіль 1982

Таксама абласная міліцыя за 5,8 тыс. рублёў прадае УАЗ 2013 года выпуска. Яго прабег – 25,8 тыс. км, а знос – 85,2%. Раней на ім ездзілі супрацоўнікі міліцыі з Мастоў. 

Аўтамабіль LADA 21723 аўтагаспадарка УУС прадае за 4 тыс. рублёў. Знос – 88,5%, прабег – 25,5 тыс. км. На адной з дзвярэй адсутнічае ручка. 

Грузавы фургон МАЗ 2010 года выпуска, можна набыць за 18 тыс. рублёў. Знос аўтамабіля – 87,3%, прабег – 150 тыс. км.

Купіць аўтазак за 11 000 рублёў, альбо міліцэйскі УАЗік за 6000. Якую старую тэхніку прадаюць дзяржаўныя ўстановы
Грузавы фургон МАЗ. Крыніца: bsk.by

Дзяржаўны памежны камітэт прадае два аўтамабілі. Першы – легкавы ВАЗ-21099. Яго прабег – 242 тыс. км, цана – 1179 рублёў. Зношанасць аўто памежнікі не пазначылі, а таксама не размясцілі фотаздымкі.

Другі – цягач МАЗ 1991 года выпуску з прабегам у 242 тыс. км. Яго прадаюць за 7 тыс. рублёў. Інфармацыю пра яго стан і фотаздымкі аўтамабіля не размясцілі.

Не толькі сілавікі прадаюць старую тэхніку

Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры прадае мікрааўтобус ГАЗ 1997 года. Цана – 2 тыс. рублёў. Які прабег і ступень зношанасці цэнтр культуры не пазначыў. Прадаюць ГАЗель ажно з траўня 2020 года. Пакупнікоў на яе дасюль не знайшлося.

Купіць аўтазак за 11 000 рублёў, альбо міліцэйскі УАЗік за 6000. Якую старую тэхніку прадаюць дзяржаўныя ўстановы
Мікрааўтобус ГАЗ.Крыніца: bsk.by