Фестываль «Автонашествие 2022» адбудзецца ў Гродне 2 ліпеня. Яго правядуць на двух пляцоўках — побач з ГЦ «OldCity» і побач з клубам «БАЗА». Таксама арганізатары ладзяць аўтапрабег па горадзе з суправаджэннем ДАІ.
ГЦ «OldCity»: 15:00 — 17:30
17:30 — Пачатак аўтапрабегу па Гродне
18:00 — Фініш на пляцоўцы клуба «БАЗА»
Пляцоўка побач з клубам «БАЗА»: 18:00 — 22:00
У 22:00 пачнецца начная праграма ў клубе «БАЗА». Там арганізуюць двухузроўневую сцэну, дзе выступяць дыджэі.
Уваход на пляцоўку «Автонашествия 2022» побач з «OldCity» вольны. Уваход на пляцоўку клуба будзе платны. Набыць квіткі можна будзе ў клубе альбо боўлінг-клубе «Метро».
Галоўныя арганізатары фестывалю: клуб «БАЗА», ГЦ «OldCity», а таксама клуб арганізацыі «RA community». Арганізатары спаборніцтваў па аўтагуку: SUBWOOW CLUB і Беларуская Ліга Аўтагуку. Арганізатары хуткаснага мота-манеўравання — GYMKHANA GRODNO.
Каб прыняць удзел у выставачнай зоне аўтамабіляў, трэба падаць заяўку і прайсці адбор. Тры пераможцы атрымаюць кубкі.
Зарэгістраваццца на «Рэспубліканскія спаборніцтвы па аўтагуку» можна тут. Праграма пачнецца 2 ліпеня ў 12:00 на вуліцы Перамогі, 35 — пляцоўка побач з клубам «БАЗА». Фінал і ўзнагароджанне ў 22.00.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…