З 19 чэрвеня цэха аміяк-4 і карбамід-4 спыняцца на планавы капітальны рамонт, паведамляе карпаратыўнае выданне прадпрыемства «Гродзенскі хімік».

Пры планавым спыненні гаручыя рэчывы, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, спаляць на факельнай ўстаноўцы для ўтылізацыі.

Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.