Румлёўскі мост пасля рамонту. Фота: "Гродно Плюс"
Рух па Румлёўскім мосце адкрылі ў 5.00 15 чэрвеня. Грамадскі транспарт пайшоў па звыклых маршрутах. Першым у 5 раніцы праз мост прайшоў тралейбус нумар 24, паведамляе Telegram-канал «Гродно Плюс».
«З пункту гледжання ДАІ нас не задавальняла пакрыццё, якое мела значныя выбоіны. Пастаянныя наплывы — асабліва ў цёплую пару года. Гэта пастаянна выклікала цяжкасці ў выглядзе заторных сітуацый. А часам — няхай і ў рэдкім выпадку — пашкоджанні транспартных сродкаў», — паведамілі напярэдадні прадстаўнікі ДАІ ў выпуску «Аўтаразборкі».
«Аблегчаная» і ацынкаваная агароджа дазволіць зэканоміць і не абнаўляць афарбоўку. Швы на Румлёўскім мосце рамантавалі па тым жа метадзе, як і на Старым. Праезная частка і пешаходная — аднаго ўзроўню.
Пад выпускам з’явіліся першыя водгукі:
Напярэдадні спецыялісты Беларускага дарожнага навукова-даследчага інстытута правялі выпрабаванні моста нагрузкай, паведаміла «Гродзенская праўда».
Румлёўскі мост закрывалі на пяць месяцаў. З моманту ўвядзення аб’екта ў эксплуатацыю ў 1986 годзе яго ні разу не рэканструявалі. Рамонт моста пачалі 10 студзеня 2022 года. Спачатку рух на мосце не збіраліся перакрываць цалкам. Падчас рамонту збіраліся замяніць агароджу на ўсім мосце, разабраць ходнік, пакласці новы асфальт, зрабіць новы дарожны борт і замяніць дэфармацыйныя швы. У лютым мост вырашылі закрыць на два дні для выпрабаванняў. Падчас рамонтных працаў выявілі некаторыя дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі будаўнічых канструкцый. Тэрміны рамонту працягнулі.
Капітальны рамонт моста па вул. Паповіча (Новы мост) павінны пачаць у верасні 2022 года. У маста з’явіцца новае колеровае рашэнне і падсветка. Верагодна, мост не закрыюць на час рамонту. Верагодна, мост падчас рамонту будзе функцыянаваць, так як спецыялісты распрацуюць схему арганізацыі дарожнага руху на час рамонту і на пастаянны перыяд.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…