Гродзенскага музыканта, гітарыста гурта Deviation Паўла «Белку» Бялянава з-за татуіроўкі абвінавачваюць па арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта». Асілак Аляксандр Кодзіс не выступіў на фестывалі нацыянальных культур. Яго «знялі» пасля звароту праўладных Telegram-каналаў. «Я ўжо плююся лёгкімі», — заявіў пра сваё здароўе Мікалай Аўтуховіч падчас допыту ў судзе. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 6 па 12 чэрвеня.
Таксама яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы. Са слоў сілавікоў, у яе два крымінальных артыкулы, а будзе яшчэ і трэці - «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Гродзенка выхоўвае дзяцей. Невядома, што з імі пасля яе затрымання. Сілавікі выклалі фота, магчыма, пасля ператрусу, з намёкам на ўмовы пражывання дзяцей. «Відавочна, што бліжэйшыя гады выхаваннем дзяцей будзе займацца дзяржава, трэба даць ім шанец вырасці нармальнымі людзьмі», —напісалі ў канале.
За дзве вылазкі ад яго рук «пацярпеў» кіёск, тры электрападстанцыі, будынак цепласетак і два шматпавярхоўкі. Надпісы ён наносіў па начах у раёне вуліцы Пушкіна, паведаміла міліцыя Гродна.
Мужчыну прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы ў 2020-м і ў лютым 2022 года. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці.
Telegram-чаты «Ошмяны 97%», «Слоним 97%», «Новогрудок 97%» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда Партызанскага раёна Мінска ад 1 чэрвеня 2022 года.
У Гродне 6 чэрвеня пачалі судзіць Аляксандра Пятрашка па арт. 369 і арт. 130 КК. Яго затрымалі ў канцы верасня 2021 года і ўтрымлівалі пад вартай.
Па «справе Зельцара» затрыманыя не менш за восем жыхароў вобласці. Паводле звестак праваабарончай арганізацыі «Вясна», гэта шэсць гродзенцаў:
5 чэрвеня на Аўгустоўскім канале павінен быў выступіць гродзенскі асілак Аляксандр Кодзіс. У планах было працягнуць на вачах у гледачоў гружаныя пажарныя аўтамабілі - агульнай масай 60 тон. Ён ужо рабіў падобныя выступленні на гарадскіх святах.
3 чэрвеня Аляксандру паведамілі, што выступ адмяняецца — па тэхнічных прычынах. Пра гэта Аляксандр распавёў у сваіх пасадах у Instagram, якія пазней выдаліў.
У той жа дзень праўладны Telegram-канал «Желтые Сливы» ў сваёй манеры напісаў аб тым, што Кодзіс не павінен удзельнічаць у фестывалі. Аляксандр Кодзіс выступаў супраць гвалту сілавікоў падчас пратэстаў 2020 года. Ён — адзін з гродзенскіх спартоўцаў, якія падпісалі ліст дзеячаў спорту супраць гвалту. Сваю пазіцыю ён выказваў і ў Instagram. Ноччу 4 чэрвеня актывістка Вольга Бондарава напісала, што, паводле яе інфармацыі, Кодзіс зняты з усёй мерапрыемстваў у Гродне. 3 чэрвеня паплечнікі Бондаравай зладзілі яму цкаванне ў сацсетках, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Сафіі прысудзілі 6 гадоў калоніі, а таксама пастанавілі яе выплаціць на карысць пацярпелых кампенсацыю маральнай шкоды на агульную суму 167 500 рублёў, паведамляе «Вясна».
Прысуд Гродзенскага абласнога суда ў дачыненні да Соф'і не абскарджаны і ўступіў у законную сілу.
У польскіх школах Гродна і Ваўкавыска з наступнага года заняткі на польскай мове будуць абмежаваныя адным урокам польскай мовы і адным урокам польскай літаратуры на тыдзень. Астатнія прадметы будуць выкладацца на рускай.
Новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі ўшчамляе правы нацыянальных меншасцяў на атрыманне адукацыі на роднай мове, лічаць складальнікі петыцыі.
Яны прасілі:
«Артыкулам 82 Кодэкса аб адукацыі вызначаны мовы навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама магчымасць вывучэння мовы і літаратуры нацыянальнай меншасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Такім чынам, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь вывучэнне мовы нацыянальнай меншасці рэгламентавана», — адказала начальнік Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Марына Кіндзірэнка.
Гродзенскага музыку і гітарыста гурта Deviation Паўла «Белку» Бялянава абвінавачваюць паводле арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Прычынай гэтаму стала татуіроўка музыканта.
Яго калегі просяць дапамагчы са зборам сродкаў на адваката.
Праўладныя Telegram-каналы распавялі пра затрыманне Бялянава. Яны паведамілі, што яго затрымалі за татуіроўку «Лука ідзі ты на**й». Мужчына ў зняволенні больш за тыдзень. Яму 36 гадоў, ён жыве ў Гродне, распавяла «Наша Н**а».
«Да яго прыйшлі па справе нейкіх графіці, але яго не было дома, — кажа сябар Паўла. — Быў ператрус, забралі балоны з фарбай. На наступны дзень ён пайшоў на допыт і яго ўжо не выпусцілі. Спачатку далі суткі, а потым гэта справа за татуіроўкі. „Белка“ працуе кавалём і займаецца мастацкім тату. Што за тату іх зацікавіла, не ведаю. „Белка“ зафарбаваны як апошні ліст хабзайскага сшытка. Але цяпер, мяркуючы па паведамленнях ГУБАЗа, шмат спраў за татуіроўкі. Мабыць, ім прыйшла нейкая разнарадка».
UPD 14 чэрвеня. «Яго затрымалі абсалютна з іншай нагоды. Яго выклікалі ў якасці сведкі для допыту. Па выніку гвалтоўна затрымалі з АМАПам, прымусілі распрануцца і прад’явілі абвінавачванні. Усе яго татуіроўкі былі схаваныя на момант затрымання, зрэшты, як і заўсёды ў публічных месцах», — дадала для Hrodna.life 14 чэрвеня крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
Адкрыты ліст спецпрадстаўніка Еўрасаюза па правах чалавека Эймана Гілмара да Дзяніса Івашына перадалі яго жонцы Вользе. Ліст быў апублікаваны 21 траўня і прызначалася Дзянісу і яшчэ 26 палітвязням.
«Ваша доўгае турэмнае зняволенне дэманструе не сілу рэжыму Лукашэнкі, а яго слабасць, бо такі рэжым баіцца праўды і не можа існаваць разам са свабодай слова», — напісана ў лісце.
Яго выклікалі на допыт 10 чэрвеня. Абставіны новага справы пакуль невядомыя. Былы заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» ў студзені 2021 года быў асуджаны на 2,5 гады абмежавання волі. Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў загадзя ілжывыя звесткі, якія ганяць гонар і годнасць міліцыянтаў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Аўтуховіч заявіў, што іншыя абвінавачаныя вінаватыя толькі ў тым, што былі з ім знаёмыя. Яго план, сказаў ён, «не прадугледжваў ніякага кровапраліцця».
«Разумею, што рашэнне па мне ўжо прынята на ўзроўні Лукашэнкі. Зразумела, што ўвесь гэты сцэнар быў спрадзюсаваны КДБ. Але ўсё роўна не разумею, на што разлічвалі следчыя, калі думалі, што ўсе гэтыя 11 чалавек пабаяцца сказаць, як усё было на самай справе», — працытавала яго «Гродзенская праўда» .
«Пасялілі ў камеру, якая называлася маразільнікам, — сказаў абвінавачаны аб умовах утрымання. — Нас там было два чалавекі, а на рашотках быў лёд. Там я пражыў сем месяцаў, і толькі дзякуючы ўмяшанню адваката мяне перасялілі ў лепшыя ўмовы. Я ўжо плююся лёгкімі».
У судзе абвешчаны перапынак пасля скаргі Аўтуховіча на дрыжыкі, звязаныя з прастудай. Яму аказалі медыцынскую дапамогу. Судовы працэс па «справе Аўтуховіча» адновіцца 13 чэрвеня. Мікалай захварэў з-за ўмоў утрымання.
Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 17 траўня 2022 года.
У гродзенскай турме № 1 працягваецца разгляд «справы Аўтуховіча». Уладзімір Гундар адмовіўся ад дачы паказанняў. Падчас працэсу ён распавёў пра збіццё падчас затрымання, паведамляе «Вясна».
«Да мяне ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі КДБ, якія адразу паставіліся да мяне як да тэрарыста, патрабавалі прызнання ў злачынствах. Потым мяне білі людзі ў цывільным. Пасля кожнага адмоўнага адказу на патрабаванне прызнаць сябе паслядоўнікам і саўдзельнікам Аўтуховіча мяне білі па галаве. Пастаянна пыталіся: «Навошта табе марнаваць час, рызыкаваць жыццём сваёй сям'і за нейкага Аўтуховіча, які ўжо даўно дае паказанні?».
Гундару інкрымінуюць ч. 1 арт. 285 КК (стварэнне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 КК (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Сваёй віны палітвязень не прызнае.
Усяго ў Беларусі 1239 чалавек прызнаныя палітвязнямі.
Генеральны пракурор накіраваў у Вярхоўны Суд заявы аб спыненні дзейнасці:
Раней экстрэмісцкай прызналі першасную арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Гродзенскі абласны суд прыняў рашэнне аб забароне дзейнасці арганізацыі і яе ліквідацыі.
Стала вядома, што яго кіраўнік Андрэй Ханевіч, які не патрапіў на пасяджэнне з-за арышту, зараз знаходзіцца на свабодзе. Узбуджаная крымінальная справа. Па якім артыкуле, у дачыненні да каго, па факце якой дзейнасці - невядома. Андрэй пад падпіскамі аб нявыездзе і невыдаванні.
Аб гэтым паведаміла Вольга Івашына. Блізкім палітвязня Дзяніса Івашына ў чарговы раз адмовілі ў сустрэчы з ім. Яго жонка не бачыла мужа 15 месяцаў. «Зыходзячы з матэрыялаў крымінальнай справы, абставінаў здзяйснення злачынстваў падстаў для прадастаўлення спаткання няма», — напісалі блізкім Дзяніса у адказе за подпісам.
Дзяніс Івашын — палітвязень і журналіст. Яго падазраюць па ст. 365 КК «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў» і арт. 356 КК «Здрада дзяржаве». Ён адмовіўся пісаць Лукашэнку ліст аб памілаванні. У сакавіку яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.
Трое сутак з 6 па 9 чэрвеня яна правяла ў мясцовым ізалятары. Прычынай стала тое, што 3 чэрвеня Рэгіна не адчыніла дзверы дома супрацоўнікам гродзенскага АМАП. Яны не прадставіліся. Раней яе правяралі мясцовая міліцыя і Дэпартамент аховы, і Рэгіна баялася, што яны не тыя, за каго сябе выпадаюць. За гэта яе пазней арыштавалі, паведамляе «Вясна».
Пасля чацвёртага парушэння ёй могуць змяніць рэжым адбыцця пакарання на больш строгі.
Сацыяльна-інфармацыйнае грамадскае аб’яднанне «Устойлівае развіццё вёскі» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Прычынай для гэтага сталі парушэнні дакументацыі. Арганізацыю ліквідавалі «за шрыфты», лічыць былая старшыня Юлія Вінакурава. Яна мяркуе, што аб’ядноўвацца ў кааператывы або ў сацыяльных сетках можна будзе і без грамадскага аб’яднання.
У Латвіі рыхтуюць закон для адчужэння ўласнасці Беларусі і Расіі на карысць дзяржавы. Пад дзеянне дакумента патрапіць санаторый «Беларусь» у Юрмале. Ён належыць Упраўленню справамі прэзідэнта РБ. Акрамя санаторыя «Белоруссия», канфіскацыя закране расійскую ўласнасць — санаторый «Бурштынавы бераг» і Дом Масквы. «Абедзве краіны нясуць прамую адказнасць за здзяйсненне крымінальных злачынстваў і генацыд», — растлумачыў пазіцыю латвійскіх уладаў Яніс Борданс.
Грамадзянін Польшчы Марцін Мікалаек папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. На радзіме яму, нібыта, пагражае да пяці гадоў зняволення за падтрымку вайны Расіі супраць Украіны. Марцін Мікалаек — 24-гадовы польскі актывіст і блогер з горада Свідніца, недалёка ад польска-чэшскай мяжы. Ён прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў. Раней ён заяўляў, што прызнае незалежнасць ЛНР і ДНР, а Крым лічыць расійскай тэрыторыяй. За тое, што ён выказаў сваё меркаванне ў сацыяльных сетках, на яго, нібыта, завялі крымінальную справу.
За два тыдні петыцыю «за Беларусь у Еўрасаюзе» падтрымалі 5,2 тысячы чалавек. Аўтары разлічваюць сабраць мільён подпісаў. Ініцыятыву прасоўваюць у тым ліку гродзенцы. Петыцыя за ўступленне Беларусі ў Еўрапейскі Саюз з’явілася на сайце change.org у пачатку чэрвеня 2022 года. Аўтары заклікаюць сабраць мільён подпісаў, каб «наглядна паказаць жаданне беларусаў заняць сваё месца ў еўрапейскай сям'і».
Рашэнне быць у Беларусі асуджаны на два гады «хіміі» Глеб Койпіш прыймаў разам з сям’ёй. «Мы літаральна за пяць хвілін расклалі, што будзе, калі мы з’едзем і што будзе, калі мы застанемся. І мы вельмі лёгка вырашылі застацца», — расказаў Глеб. Мужа Святланы асудзілі па крымінальным артыкуле да некалькіх гадоў «хіміі». Жанчына засталася ў Гродне адна з малымі дзецьмі. «Прапановы з’ехаць былі, але нават не разглядала іх усур’ёз. Тут наш дом. Чаму мы мусім некуды ехаць? З іншага боку, калі ўсе з’язджаюць, то губляецца сэнс зробленага людзьмі ў дваццатым годзе», — кажа жанчына. Рэдакцыя Hrodna. life распачала цыкл публікацый пра людзей, якія свядома вырашылі жыць у Беларусі, маючы магчымасць з’ехаць.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…