Навіны

Польшча скасуе надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Польшча здыме часовую забарону на перабыванне ў 183 населеных пунктах на памежнай з Беларуссю тэрыторыі. Гэта адбудзецца 1 ліпеня. Пра гэта паведаміў міністр ўнутранных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі, піша onet.pl.

Польскі памежны слуп. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: PAP

Калі і чаму Польшча ўвяла забарону

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў распараджэнне аб неабходнасці ўвесці надзвычайнае становішча на польска-беларускім памежжы 2 верасня 2021 года. Надзвычайнае становішча закранула 183 населеныя пункты (115 у Падляшскім і 68 у Люблінскім ваяводствах). Яны размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Беларуссю.

Рашэнне аб надзвычайным становішчы пашырыла паўнамоцтвы праваахоўных органаў, абмяжавала магчымасць праводзіць масавыя мерапрыемствы, а таксама абавязвала жыхароў насіць пры сабе пасведчанні асобы. Людзям, якія не пражываюць на гэтай тэрыторыі, нельга было патрапіць туды без адпаведных дакументаў.

Падставай для гэтага стаў мігранцкі крызіс. З вясны да восені 2021 года тысячы замежнікаў спрабавалі транзітам праз Беларусь трапіць у краіны Еўрасаюза. Яны не мелі візаў краін Шэнгену і спрабавалі прарвацца праз мяжу па-за пунктамі пропуску.

У сувязі з мігранцкім крызісам улады Польшчы закрылі памежны пераход у Кузніцы. Гэта адбылося 9 лістапада 2021 года, пасля спробы штурму пункта пропуску. Пра адкрыццё «Кузніцы» польскія чыноўнікі пакуль нічога не паведамілі.

Польшча будуе агароджу на мяжы

У жніўні 2021 года ўлады Польшчы прынялі рашэнне пабудаваць на мяжы з Беларуссю плот вышынёй 5,5 метраў. Яго пачалі будаваць у студзені 2022 года. Тады гродзенскія навукоўцы заклікалі Польшчу не будаваць плот і падрыхтавалі для гэтага навуковае тлумачэнне.

Ужо ўзведзена 120 км агароджы. Агульная даўжыня павінна скласці 187 км. На будаўніцтва агароджы выдаткавалі $ 400 млн. Дабудаваць плот плануюць у канцы чэрвеня 2022 года.

Чытайце таксама:

У Брузгах не засталося мігрантаў. Дзе яны зараз

Польша частично закроет границу с Беларусью

«У грузавіках можа быць што заўгодна». Прэзідэнт Беластока патрабуе закрыць мяжу і спыніць гандаль з Беларуссю

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дабрацца з Гродна ў Мінск на аўтобусе можна са скідкай: «Атлас» тэсціруе новую сістэму

Сайт па продажы білетаў «Атлас» у пілотным рэжыме тэсціруе сістэму дынамічнага цэнаўтварэння, калі кошт білета…

15 студзеня 2025

На Вялікай Траецкай нельга жыць з-за дрэннай энергетыкі: расіянка з’ездзіла ў Гродна і падзялілася ўражаннямі

Турыстка з Масквы Марыя наведала Мінск і Гродна ў зімовыя святы. Уражаннямі аб паездцы расіянка…

15 студзеня 2025

На Юбілейным возеры пройдзе Вадохрышча. Калі можна будзе акунуцца ў ваду?

Праваслаўныя вернікі змогуць акунуцца ў палонку ў гонар Вадохрышча 19 студзеня. Купель будзе на Юбілейным…

15 студзеня 2025

Дзень музейнага сэлфі: дзе ў Гродне зрабіць самыя цікавыя фота

Штогод у трэцюю сераду студзеня ў свеце праходзіць акцыя «Дзень музейнага сэлфі», калі наведвальнікі робяць…

15 студзеня 2025

На «Марафон адзінства» ў Лідзе выдаткавалі як мінімум € 56 000 з бюджэту

Удзельнікаў акцыі "Марафон адзінства" прывезлі ў Ліду, рассялілі і пакармілі. А заплацілі за гэта беларускія…

14 студзеня 2025

У Гродзенскай вобласці вярнулі «кавідны» збор за перасячэнне мяжы

Збор за перасячэнне мяжы, як і раней, складае адну базавую велічыню - з 1 студзеня…

14 студзеня 2025