http://radagrodno.by/
Штогадовы «Адэльскі фэст» адбудзецца ў мястэчку Адэльск 13 чэрвеня. Гасцям прапануюць абраць найлепш упрыгожаны падворак, разглядзець дываны і пашпацыраваць па музеі пад адкрытым небам. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на метадыста Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталлю Рамановіч.
Пасля службы ў адэльскім касцёле арганізуюць забаўляльную і музычную праграму. На фестывалі будзе працаваць пляцоўка з дэгустацыяй страў нацыянальнай кухні ад мясцовых гаспадынь. Сярод страваў прапануюць: бабку, кішку, хатні хлеб, клінковыя сыры, мясныя і бульбяныя стравы.
Акрамя гэтага, арганізуюць спаборніцтва ў паяданні дранікаў на хуткасць.
Чытайце таксама: Дранікі і бабку з-пад Гродна прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Што гэта дасць у практыцы і чаму забылі пра кішку?
Арганізатары прапануюць гасцям пашпацыраваць па музеі пад адкрытым небам, наведаць выставу аднаго дня «Адэльскія двары» і абраць найлепш упрыгожаны падворак. На фестывалі можна будзе паглядзець дываны, створаныя паводле тэханалогіі падвойнага ткацтва [від ткацтва на кроснах — Hrodna.life].
Для дзяцей арганізуюць гульні, літаратурны дартс, а таксама фотазону «Сэлфі ў вышыванцы» і фотакрос «Адэльск чытае».
Падчас фестывалю можна прыняць удзел у майстар-класах па вытворчасці беларускай куклы, выцінанкі і пляценні паясоў. А таксама пазнаёміцца з народным майстрам музычных інструментаў Мар’янам Скрамблевічам. Фэст завершаць начныя гулянні і фейерверк.
Чытайце таксама: Дзясяткі інструментаў і кожны ўнікальны. Мар’ян Скрамблевіч выступіў у краме «Лёля»
«Адэльскі фэст» штогод святкуюць 13 чэрвеня і ніколі не пераносяць. Свята прымеркавана да дня памяці святога Антонія Падуанскага. Яго лічаць абаронцам Адэльска, а яго выява размешчана на гербе мястэчка. У 2010 годзе ў цэнтры мястэчка святому ўсталявалі помнік.
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…