Акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» праходзіць у Беларусі з 6 па 12 чэрвеня. У ёй прымаюць удзел турыстычныя аб’екты і Гродзенскай вобласці. Падчас акцыі можна патрапіць на экскурсіі не толькі ў музеях, але і гатэлях ды прадпрыемствах.
З 6 па 12 чэрвеня можна наведаць экскурсіі па гатэлях Станіслава Сямашкі на вуліцы Антонава і плошчы Савецкай. Іх праводзяць з 12:00 па 15:00 штодзённа.
З 7 па 9 чэрвеня з 14:00 да 17:00 можна наведаць «Молочный мир» (Гаспадарчая, 28). Там прапануюць пазнаёміцца з этапамі вытворчасці сыра.
«Гранітэкс» прапануе 9 чэрвеня наведаць музейны пакой. Там можна даведацца пра гісторыю ніці і працэса прадзення, а таксама пазнаёміцца з гісторыяй прадпрыемства.
Экскурсію па экалагічнай сцежцы «Азёры», можна наведаць 9 і 10 чэрвеня. Там прапануюць паглядзець месцы пражывання еўрапейскага зубра. Акрамя гэтага там прадастаўляюць бясплатныя месцы для адпачынку «Дружба», «Поплавок», «Мыс-2», «Мыс-1.1». Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне +375(152)931601.
У мястэчку Парэчча на вуліцы Друскенінкайская, 7А, 7 чэрвеня з 13:00 па 16:00 можна наведаць эскурсію па прадпрыемстве Мядовы Шлях". Там прапануюць прадэгуставаць і набыць мёд, а таксама сувеніры.
Чытайце таксама: Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»
У Лідзе 8 чэрвеня можна бясплатна наведаць экспазіцыю і выставы ў Лідскім замку.
Усіх удзельнікаў акцыі ў Гродне і Гродзенскай вобласці можна паглядзець у поўным спісе установаў.
Рэспубліканская акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызма Беларусі.
У ёй прымаюць удзел:
Чытайце таксама: Иконы, конфеты, санатории и казачий хор. На фестивале в Гродно презентовали туристический потенциал Беларуси
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…