Навіны

«Каравай гасціннасці» — кожнай нацыі. XIII Фестываль нацыянальных культур адкрыла калона на чале з бубначамі

Адкрыццё XIII Фестываля нацыянальных культур адбылося 3 чэрвеня ў Гродне. Удзельнікі фестываля прайшлі шэсцем ад плошчы Леніна да Савецкай плошчы. Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі 31 нацыянальнасці. Упершыню прынялі ўдзел прадстаўнікі Манголіі.

Украінская дыяспара на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Фота: Hrodna.life

Шэсце адкрылі музыкі-бубначы. За імі пранеслі банэр з лагатыпам фестываля — кветкай. Наперадзе кожнай дыяспары неслі кветку, якая сімвалізуе нацыяльнасць: Украіна — сланечнік, Расія — рамонак, Цыганы (Рома) — ружа.

Уздоўж вуліцы Ажэшка і Савецкай, па абодвух баках вуліцы стаяў шэраг гараджан, а таксама супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў і настаўнікаў з гарадскіх школ.

Гродзенцы на Савецкай вуліцы. Фота: Hrodna.life

На Савецкай плошчы кожную дыяспару сустракалі на сцэне і адорвалі «караваем гасціннасці». Пасля выступілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік і намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

Чытайце таксама: Літоўцаў будзе менш, латышоў не будзе наогул. Якія перастаноўкі будуць на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне

Як доўга працягнецца фестываль

ХІІІ Фестываль нацыянальных культур пройдз з 3 па 5 чэрвеня. Ад вуліцы Замкавай да плошчы Леніна размесцяць 17 падворкаў. Яны будуць працаваць толькі адзін дзень, 4 чэрвеня. Беларускі падворак размесцяць на плошчы Леніна. Там прадставяць усе рэгіёны Беларусі.

Што яшчэ будзе на Фестывалі нацыянальных культур

У першы дзень фестывалю, 3 чэрвеня, адкрылі Дом рыбака на вуліцы Замкавай. У другі дзень на вуліцы Тэльмана, у скверы каля культурнага цэнтра «Фестывальны» і абласнога КДБ адкрыюць тэматычную скульптуру. Яна прысвечана фестывалю.

Чытайце таксама: Адкрыецца без рыбкі. Ці патрэбны гораду «гістарычны» Дом рыбака

У рамках фестывалю будуць працаваць выставы, адбудуцца канцэрты і майстар-класы. Дзяўчаты з прадстаўленых у Беларусі нацыянальных аб’яднанняў пакажуць нацыянальныя строі.

Чытайце таксама: Піва, пляскі, салют. Віктар Шалкевіч расказаў, чаму замест фестывалю нацкультур паедзе на вёску

Як даўно ў Гродне праводзяць фестываль нацыяльных культур

Фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гродне раз на два гады з 1996 года. У фестывалі ў 2018 годзе ў Гродне ўдзельнічалі прадстаўнікі 36 нацыянальнасцяў. У той жа год адкрылі культурны цэнтр «Фестывальны» на Тэльмана. Чарговы фестываль павінен быў адбыцца ў 2020 годзе ў 13-ы раз. Яго вырашылі перанесці на год праз каранавірус. У 2021 у Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць. Праўда, у верасні 2021 яго адкрыццё правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцяў. Летась фестывалю споўнілася 25 гадоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025