Рух транспарту па частцы вуліцы Аўльскай забароняць з 10.00 30 траўня да 18.00 1 ліпеня 2022 года. Гэта тычыцца ўчастка каля 400 метраў ад вуліцы Дворскай да чыгуначнага пераезда на станцыі Аўльс. У сувязі з гэтым зменяцца маршруты аўтобусаў № 13 і № 18, паведаміў Гродзенскі аўтобусны парк. Даехаць на могілкі можна будзе праз Путрышкі. Прычыну закрыцця вуліцы аўтобусны парк не ўдакладніў.

Рух па вуліцы Аўльскай забароняць на месяц. Як цяпер даехаць на могілкі?
Гродзенскі аўтобус. Ілюстратыўнае фота.

Як паедуць аўтобусы

№ 13 «Аўтавакзал — Могілкі «Аульс»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Аўтавакзал» — вул. Белуша (без змен), далей: Скідзельская шаша — вул. Карскага — аўтамабільная дарога Р-145 — аграгарадок Путрышкі - прыпынак «Могілкі «Аульс», назад у тым жа кірунку;

№ 18 «Дзевятоўка-5 — Станцыя Аульс»

Будзе курсіраваць: прыпынак «Дзевятоўка-5» — вул. Аульская (без змен), далей: вул. Дворская — аўтамабільная дарога Н-6052 і далей па сваім маршруце без змен.

У 2021 годзе Аўльскую перакрывалі ажно на пяць месяцаў

У 2021 годзе з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка рух па вуліцы Аўльскай ужо перакрывалі. Гэта было звязана з добраўпарадкаваннем і рамонтам дарогі. Тады грамадскі транспарт таксама ездзіў па змененым маршруце.