Навіны

Асуджанага на «хатнюю хімію» за пратэсты студэнта адлічылі з каледжа. Ён збіраецца аднавіцца

Студэнта Кірыла Кетурку адлічылі з Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, пакуль ён быў пад вартай цягам трох месяцаў. У траўні яго асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за паведамленні ў чатах і ўдзел у адным пратэстным маршы. Два гады назад 16-гадовага хлопца затрымалі з парушэннем закону. Пра свае планы ён рассказаў праваабарончаму цэнтру «Вясна».

«Я збіраюся аднаўляцца [у каледжы] ў наступным годзе — у гэтым ужо не паспею прайсці практыку. Атрымаю дыплом абліцоўшчыка-плітачніка сінтэтычнымі матэрыяламі/столяра, знайду працу», — расказаў хлопец праваабарончаму цэнтру «Вясна».

Затрыманне і пакаяльнае відэа

Хлопца затрымалі 3 лютага 2022 года і адвезлі ў Ленінскі РАУС. На яго надзелі кайданкі і запісалі «пакаяльнае відэа». Пасля яго павезлі дадому і забралі там планшэт, тэлефон, сцяг, кубак з «Пагоняй» і петарды з Новага года — «потым высвятлялі, навошта яны мне». Калі зноў прыехалі ў РАУС, да Кірыла прыехаў дзяржаўны адвакат і яго дапыталі ў якасці падазраванага. Першую ноч ён правёў у ІЧУ. 4 лютага яго ўзялі пад варту і адвезлі ў турму № 1 Гродна.

—  Я не быў моцна ашаломлены ці засмучаны тым, што мяне затрымалі. Я ведаў, што ў краіне тысяча палітвязняў — і проста змірыўся з тым, што стаў адным з іх, і ні разу не пашкадаваў, што рабіў у 2020 годзе. Галоўнае ў зняволенні — не грузіцца і не ўпадаць у дэпрэсію. Горш за ўсё — утаропіцца ў сцяну і думаць пра тое, як будзеш сядзець пяць гадоў, — лічыць хлопец.

Паставілі на прафулік

На другім тыдні яго паставілі на прафулік як «схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». «Але гэта значыла толькі тое, што мне можна было спаць толькі на другім ярусе нараў. Нават на „шмонах“ „экстрэмістаў“ не даглядалі больш старанна за астатніх — іх, дарэчы, праводзілі раз на тыдзень. Ніхто не ведаў, у які дзень і наколькі дасканалай будзе праверка», — расказаў хлопец.

— Мне лісты даходзілі нармальна — першы я атрымаў праз два тыдні пасля затрымання. У турме працуюць два цэнзары, заказныя яны чытаюць найперш. Бывае, што аддаюць іх ужо праз дзень пасля таго, як яны прыйшлі ў турму. Мне прыходзілі лісты разы два на тыдзень, але толькі ад знаёмых — ніхто не ведаў пра маю справу, таму лісты ад незнаёмых я не атрымліваў. Прыкладна палова маіх лістоў не дайшла. Вядома, хацелася, каб пісалі больш навін. Але мы і так ведалі пра асноўныя падзеі ад тых, хто заязджаў, або ад адвакатаў, якія прыходзілі.

«Дарагі паштар»

Сам Кірыл платнага адваката не наймаў - паводле яго, у палітычных справах гэта «дарагі паштар». Справу хлопца разгледзелі за тры пасяджэнні. «Я ведаў, што выйду на „хімію“, таму што да гэтага паўтара года чытаў навіны і ведаў, што паводле майго артыкулу часцей даюць менавіта яе. Але сваякі не верылі».


Гродзенца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу. Хлопца вызвалілі з-пад варты ў зале суда, паведамляе. Паводле версіі абвінавачвання, з 13 жніўня да 13 лістапада 2020 года ён арганізоўваў, масавыя мерапрыемствы ў Гродне. Пры гэтым, «натхняў» сваімі публікацыямі ўдзельнікаў гарадскіх Telegram-чатаў і нібыта заклікаў людзей да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Акрамя таго, 6 верасня ён узяў удзел у вулічным шэсці, «адмаўляючыся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў і спыніць супрацьпраўныя дзеянні».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025