Мыючыя сродкі, парашкі і гелі некаторых гандлёвых марак забаранілі прадаваць у Беларусі. Сярод іх папулярны сродак для дзіцячай вопраткі “Ушастый нянь” і пральны парашок “Tide Автомат Яркие Цвета”. Рашэнне пра забарону прыняў Дзяржстандарт. Інфармацыя пра забарону з’явілася на сайце “Опасная продукция”, які вядзе Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі.

Тавары, якія занесеныя ў спіс небяспечнай прадукцыі, забаронена прадаваць, увозіць у краіну, іх трэба выняць з абароту.

Якія пральныя сродкі забаранілі ў Беларусі?

  • Сродак для прання дзіцячай бялізны парашкаваты “Ушастый нянь”
У Беларусі забаранілі пральныя парашкі “Ушастый нянь” і “Tide Автомат Яркие Цвета”
Сродак для прання дзіцячай бялізны парашкаваты “Ушастый нянь”. Крыніца: Telegram-канал: “Безопасность и качество”.
  • Сродак мыючы сінтэтычны парашкаваты ўніверсальны «BiMAX 100 ПЯТЕН AUTOMAT»
У Беларусі забаранілі пральныя парашкі “Ушастый нянь” і “Tide Автомат Яркие Цвета”
Сродак мыючы сінтэтычны парашкаваты ўніверсальны «BiMAX 100 ПЯТЕН AUTOMAT». Крыніца: Telegram-канал: “Безопасность и качество”.
  • Сродак для прання вадкі – гель “SОRTI ПЯТНА НЕТ”
У Беларусі забаранілі пральныя парашкі “Ушастый нянь” і “Tide Автомат Яркие Цвета”
Сродак для прання вадкі – гель “SОRTI ПЯТНА НЕТ”. Крыніца: Telegram-канал: “Безопасность и качество”.
  • Сродак для прання вадкі – гель “ЗАВОД БРАТЬЕВЪ КРЕСТОВНИКОВЫХЪ. ТРАДИЦИИ КАЧЕСТВА. ДЕТСТВО. COLOR”
У Беларусі забаранілі пральныя парашкі “Ушастый нянь” і “Tide Автомат Яркие Цвета”
Сродак для прання вадкі – гель “ЗАВОД БРАТЬЕВЪ КРЕСТОВНИКОВЫХЪ. ТРАДИЦИИ КАЧЕСТВА. ДЕТСТВО. COLOR”. Крыніца: Telegram-канал: “Безопасность и качество”.
  • Сродак мыючы вадкі – гель для прання дзіцячай бялізны “Ушастый нянь”
У Беларусі забаранілі пральныя парашкі “Ушастый нянь” і “Tide Автомат Яркие Цвета”
Сродак мыючы вадкі – гель для прання дзіцячай бялізны “Ушастый нянь”. Крыніца: Telegram-канал: “Безопасность и качество”.
  • Сродак мыючы сінтэтычны парашкаваты “Tide Автомат Яркие Цвета”
У Беларусі забаранілі пральныя парашкі “Ушастый нянь” і “Tide Автомат Яркие Цвета”
Сродак мыючы сінтэтычны парашкаваты “Tide Автомат Яркие Цвета”. Крыніца: Telegram-канал: “Безопасность и качество”.

Чытайце таксама:  Санкции, ограничения и отмены. Чего лишилась Беларусь из-за российской агрессии против Украины

Чаму Дзяржстандарт забараніў пральныя парашкі?

У маркіроўцы сродкаў вытворцы пазначылі прызначэнне “для прання вырабаў у пральных машынах любога тыпу”. Пры гэтым, паводле Дзяржстандарту, іх нельга прымяняць у пральных машынах з франтальнай загрузкай: паказальнік “пенаствараючай уласцівасці” перавышае норму.

Пры норме пенаўтварэння ў 180 мм мыючыя сродкі ўтваралі 212±6 мм.