Навіны

Настаяцеля царквы ў Альшанцы знялі з пасады. Раней з ім правялі прафілактычную гутарку супрацоўнікі міліцыі (абноўлена)

Іерэя Андрэя Наздрына, настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Альшанцы (прыход храма Свяціцеля Спірыдона Тріміфунцкага), вызвалілі з пасады. Пра гэта Наздрын паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram.

Указ іерэй Андрэй Ноздрын атрымаў 18 траўня 2022 года. Разам з пасадай настаяцеля Наздрын таксама страціў пасаду кіраўніка місіянерскага аддзела і адказнага па пытаннях фізічнай культуры і спорту Гродзенскай епархіі.

Указ аб вызваленні з пасадаў іерэя Андрэя Наздрына. Крыніца: Instagram.

Раней са святаром «прафілактычную гутарку» праводзіла міліцыя

На пачатку траўня з Наздрыным правялі прафілактычкую гутарку. Гэта стала вядома з адказу за подпісам начальніка УУС Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Андрэя Форыся. Яго апублікавала праўладная актывістка Вольга Бондарава. У сваім канале яна называе Наздрына «бчб-папом», які нібыта «тапіў за дзяржаўны пераварот», публікаваў «нацысцкі гімн» (яна мае на ўвазе песню «Магутны Божа»), рэпосціў экстрэмісцкія матэрыялы і падтрымліваў «тэрарыстычны рэжым Украрэйха».

Менавіта па заяве Вольгі Бондаравай правялі праверку. Парушэнняў з боку Наздрына не выявілі. Але прафілактычную гутарку аб выкананні заканадаўства і недапушчэнні экстрэмісцкіх правапарушэнняў і злачынстваў правялі.

Дзе зараз будзе служыць іерэй Андрэй Наздрын

UPD: З 19 траўня 2022 года Наздрына прызначылі на пасаду настаяцеля рэлігійнай супольнасці пры храме Пераўтварэння Гасподня ў вёсцы Коматава (Гродзенскі раён), а таксама на пасаду святара ў царкве Святой прападобнай Марфы ў Гродне (на старых праваслаўных могілках на вуліцы Прыгараднай).

Акрамя гэтага, Наздрына прызначылі адказным за акармленне духоўных патрэбаў веруючых храма Раства прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Сялюкі (в. Жараслаўка) у Гродзенскім раёне. Адпаведны ўказ апублікавалі на сайце Гродзенскай епархіі.

Хто такі Андрэй Наздрын

Андрэй Наздрын — клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, настаяцель храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне. Скончыў Варшаўскую праваслаўную семінарыю і Варшаўскую багаслоўскую акадэмію. У 2011−2016 гг. працаваў у Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне.

У жніўні 2020 года заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Быў адным з гродзенскіх святароў, хто дапамагаў затрыманым падчас мірных пратэстаў у жніўні 2020 года: прывозіў у турму ваду і сродкі гігіены.

Мяркуючы па акаўнце ў Facebook, падтрымліваў Віктара Бабарыку. Адкрыта выступаў супраць вайны ва Украіне.

Яго брат і бацька — таксама святары Гродзенскай епархіі.

Наздрын — не першы святар, які патрапіў пад рэпрэсіі

У ліпені 2021 года стала вядома, што святара Герогія Роя знялі з пасады настаяцеля Пакроўскага сабора. Тады ж Нікалая Гайдука знялі з пасады настаяцеля Нікольскага храма на Архіерэйскім падвор'і, а Анатолія Ненартовіча — з пасады сакратара Гродзенскай епархіі.

Георгій Рой былы настаяцель Пакроўскага сабора. Фота: Hrodna.life.

Рэпрэсіі супраць святароў Гродзенскай епархіі пачаліся пасля таго, як епіскапа Арцемія адправілі на пенсію нібыта па стане здароўя паводле хадайніцтва Сінода Беларускага экзархата. У жніўні 2020 года Арцемій выказаўся супраць дзеянняў сілавікоў. На яго месца прызначылі новага епіскапа — Антонія.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025