Міжнародны дзень музеяў штогод адзначаюць 18 траўня. Некаторыя музеі ў свеце ў гэты дзень працуюць да позняй ночы і пускаюць наведвальнікаў бясплатна. Музеі Гродна і вобласці таксама падрыхтавалі святочныя праграмы. Hrodna.life сабраў гід па імпрэзах у музеях.
Гродна
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей будзе адзначаць Міжнародны дзень музеяў 21 траўня. Асноўная частка праграмы адбудзецца ў Новым замку. Яна называецца “Ноч дэтэктыўных гісторый”.
У праграме:
19.45 – 20.00 – Музычнае прывітанне ад калектыву “КВАРТА”
20.00 – 20.10 – Урачыстае адкрыццё мерапрыемства
20.10 – 21.40 – Дэманстрацыя тэхнічнага кінафільма
20.40 – 23.00 – Настольныя гульні “Hobby Games”
20.40 – 23.00 – Гульня ў мафію
20.40 – 23.30 – Квэст “У Пошуках Скарбу”
21.45 – 23.00 – Майстар-клас “Дактыласкапія”
21.45 – 23.00 – Майстар-клас “Стварэнне фотаробата”
На тэрыторыі Старога замка абудзецца музычная частка праграмы:
22.00-22.45 – Канцэрт кавер-бэнда “Hit Hunter”
22.45-23.30 – Музычная праграма ад DJ SEKONE100
На працягу ўсёй праграмы можна наведаць:
19.45 – 23.30 – Фотазону ў Новым замку
20.00 – 23.00 – Фудкорт у Новым замку
20.10 – 23.30 – Музейныя экспазіцыі ў Новым і Старым замках
Колькі гэта каштуе:
Мерапрыёмства (разам з музычнай праграмай):
Дарослыя – 12 рублёў;
Студэнты – 10 рублёў;
Школьнікі – 8 рублёў.
Музычная праграма DJ SEKONE100 (асобна) – 5 руб.
Ноч музеяў адзначацыць і Гродзенскі цэнтр культуры. Праграма пачнецца 20 траўня ў Гродзенскай выставачнай зале з выставы “Тату ў свеце мастацтва” ў 19:00. У 20:00 адбудзецца экскурсійная праграма “Рамантыка XVIII стагоддзя” з удзелам фрык-тэатра “Гексаген”.

У 21:00 у канцэртнай залі адбудзецца канцэрт “Рок скрозь класіку” і гурта “Astrio Plus” з горада Мінску. Поўны пакет удзела ва ўсіх імпрэзах каштуе – 20 руб.
Ліда
Лідскі гісторыка-мастацкі музей у межах акцыі “Ноч музеяў” ладзіць Музейны трыпціх “Магія агню і сятла”. Імпрэзы адбудуцца з 20 па 22 траўня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі, Лідскім замку і доме Валянціна Таўлая.
Лідскі гісторыка-мастацкі музей
Калідоры, холы і залы музея арганізатары плануюць пераўтварыць ў інтэрактыўную прастору, напоўненую магічным агнём і святлом экспанатаў. Там 20 траўня прадставяць шэраг перформансаў, майстар-класаў і інтэрактыўных фотазон.
З 18:00 па 24:00 можна будзе пачуць розныя музычныя кампазіцыі: оперныя спевы, аўтарскія песні, рэтрапласцінкі. Таксама можна будзе стаць удзельнікам інтэлектуальнай гульні “Музееманія” і наведаць тэатр ценяў. Для юных наведвальнікаў арганізуюць шоў мыльных бурбалак і неонавую вечарыну.
Колькі гэта будзе каштаваць:
Дарослыя – 12 рублёў;
Студэнты – 10 рублёў;
Дзеці – 6 рублёў.
Лідскі замак
На тэрыторыі Лідскага замка 21 траўня арганізуюць праграму “Жывая гісторыя” ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі “Шатландскі клан МакВітан” і “Веруш”, а таксама канцэрт сярэднявечнай групы “Скудрынка”. Арганізатары абяцаюць, што каля ўвахода ў замак наведвальнікаў будуць сустракаць артысты-хадулісты тэатра “Ergo Bibamus”, якія пагутараць, станцуюць і паціснуць усім рукі.
У замку можна будзе ўбачыць не толькі традыцыйныя музейныя экспазіцыі з унікальнымі экспанатамі. З-за эфектаў уласцівых начному асвятленню музейныя прадметы павінны набыць новае аблічча, а іх агляд павінен стаць займальнай і захапляльнай прыгодай, – напісалі арганізатары.
Колькі гэта будзе каштаваць:
Дарослыя – 15 рублёў;
Студэнты – 12 рублёў;
Дзеці – 9 рублёў.
Скончаць святочную ноч калектывы з Гродна, Ліды, Брэста з вогненным шоў.
Дом Валянціна Таўлая
У доме Валянціна Таўлая 22 траўня адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза. Падчас мерапрыемства можна будзе сустрэцца з творчымі людзьмі Лідчыны ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Святліца”. Там інсцэнуюць апавяданні і арганізуюць інтэрактыўныя фотазоны.
Падчас арт-праграмы “Балкон” на імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы літаратурнага аддзелу выступяць музыкі і пісьменнікі.
Колькі гэта каштуе:
Дарослыя – 2 рублі;
Студэнты – 1,5 рублі;
Дзеці – 1 рубль.
Для наведвання ўсіх імпрэзаў ёсць магчымасць набыць комплексныя квіткі:
Дарослы – 23,00 руб.,
Студэнцкі – 18,00 руб.,
Дзіцячы – 12,00 руб.

Навагрудак
У Навагрудку Міжнародны дзень музеяў пройдзе 21 траўня ў Навагрудскім гісторыка-карязнаўчым музеі, а таксама ў Доме-музеі Адама Міцкевіча.
У Навагрудскім гістарычна-краязнаўчым музеі “Ноч музеяў 2022” адбудзецца з 18:00 да 21:00.
У праграме:
Бясплатнае наведванне музея
Фотазона “Рыцары Сярэднявечча”
Танцавальная праграма “Міндоўг запрашае патанцаваць”
Акцыя “Падары прадмет музею”
На працягу дня: гульня-квэст “У пошуках скарбаў Міндоўга” (група да 14 чалавек) і бяспройгрышная латэрэя.

У Доме-музеі Адама Міцкевіча “Ноч музеяў 2022” пачнецца ў 18:00.
У праграме:
18.00 – 19.00 — Інтэрактыўная экскурсія з сябрам Адама Міцкевіча (залы асноўнай экспазіцыі).
19.00 – 20.00 — Тэматычная экскурсія-дэгустацыя «Пані Гаспадыня частуе…» (выстаўка «Малюнкі сельскага жыцця»).
20.00 – 21.00 — Літаратурна-музычны салон (Гасцёўня):
Фотазона «Інструмент душы» — стварэнне ўспамінаў
«Искусство владения веером» — тайныя веды
«Всё сказано строкой…» — дэкламацыя любімых радкоў
«Выстаўка аднаго прадмета» — цікавае з фондаў.

Вялікая Бераставіца
У Вялікай Бераставіцы адзначаць міжнародны дзень музеяў будуць 20 траўня. Мерапрыемства “Вавёрчыны пацехі” пройдзе ў Музеі вавёркі. Праграма адбудзецца з 18:00 па 20:00.
У праграме:
- Вавёрка і яе сябры – спектакль узорнага тэатральнага калектыву “Сонейка”.
- Клоўн-мікс: гульні, флэшмобы, танцы.
- Мыльная імпрэза “Bubble show”.
- Майстар-класы, выставы, мастацкі плэнэр “Вавёрчын вернісаж”.
Колькі гэта каштуе:
Дарослыя – 5 руб.
Дзеці – 2 руб.

Іўе
У Іўеўскім музеі нацыянальных культур уваходным квітком будзе ўключаны ліхтарык мабільнага тэлефона. Імпрэза адбудзецца 18 траўня з 18:00 па 22:00.
У праграме:
18:00 – Адкрыццё выставы “Я чую сэрцам” (аўтарка – Алена Санько, г. Ліда).
Майстар-клас па стварэнні карцін масціхінам
Масціхін – спецыяльны інструмент, які выкарыстоўваюць ў алейным жывапісы для змешвання альбо выдалення незасохлых астаткаў фарбы, ачыстцы палітры альбо нанясення густой фарбы на холст.
Карэлічы
Мерапрыемствы да Міжнароднага Дня музеяў 2022 адбудуцца ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі 18 траўня. Пачатак праграмы ў 11:30.
У праграме:
Пешаходная экскурсія з гараджанкай»Гісторыя адной вуліцы”
Конкурс малюнкаў на асфальце
Прагляд буктрэйлераў
Канцэртная праграма
Аквагрым
Бяспройгрышная латарэя
Музей сядзіба Агінскага ў аграгарадку Залессе
У Музеі-сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага 21 траўня ў 15.00 пачнецца мерапрыемства “Веліч паўночных Афін”.
У праграме:
Урачыстае адкрыццё мерапрыемства:
- Духоўна-музычная праграма «Музыка маёй душы» парафіяльнага хору касцёла Міхаіла Архангела г. Смаргонь.
- Знаёмства з капліцай-крыніцай духоўнай сілы сям’і М. К. Агінскага
Прэзентацыя выставы “свет абразоў” мастачкі Ядвігі Сянько.
Духоўна-асветніцкая праграма «Велікодная радасць» дзіцячага царкоўнага хора «Праменьчык» пры храме Праабражэння Гасподняга г. Смаргоні.
Канцэртная праграма
«Шэдэўры вакальнай музыкі» ў выкананні саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Кірыл Старасценка.
Экскурсія па музею-сядзібе Міхаіла Клеафаса Агінскага
- Выстава аднаго экспаната “Мемуары М. К. Агінскага”.
- Квэст “У пошуках гістарычных пярлінаў Залескай сядзібы”.
Кошт квітка – 10 рублёў.









