Гродзенская кавярня «Наша кава» зноў пачала выпускаць спецыяльную халодную каву — cold brew. Яе разліваюць у шкляныя бутэлькі аб’ёмам 0,33 л. Пра гэта Hrodna.life распавёў уладальнік «Нашай кавы» Дзмітрый Захарка.
Каву ў бутэлькі разліваюць у кавярні кожнае лета з 2018 года. Не разлівалі толькі ў 2021 годзе.
«Перад тым, як закаркаваць бутэльку, каву настойваюць у халоднай вадзе на працягу 12 гадзін гадзін і болей», — расказаў Дзмітрый Захарка.
Працэс прыгатавання адбываецца без ціску і высокай тэмпературы. Кава знаходзіцца ў цішыні і проста настойваецца.
У гэтым годзе ў шкляныя бутэлькі разлілі каву гатунку «Руанда нюнгвэ (nyungwe)». Але гэта зерне ў Гродне ўжо скончылася, дадаў Захарка. Таму далей у кавярні плануюць працаваць з іншымі гатункамі. «Таксама „Руанда“, але ўжо іншая», — сказаў Дзмітрый.
«Такая кава карыстаецца папулярнасцю сярод тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае і якаснае», — лічыць Дзмітрый.
Раней каву cold brew ў шкляных бутэльках 0,33 л прапаноўвалі летам таксама ў кавярні «Наше место».
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…