Гродзенская кавярня “Наша кава” зноў пачала выпускаць спецыяльную халодную каву – cold brew. Яе разліваюць у шкляныя бутэлькі аб’ёмам 0,33 л. Пра гэта Hrodna.life распавёў уладальнік “Нашай кавы” Дзмітрый Захарка.

Каву ў бутэлькі разліваюць у кавярні кожнае лета з 2018 года. Не разлівалі толькі ў 2021 годзе.
“Перад тым, як закаркаваць бутэльку, каву настойваюць у халоднай вадзе на працягу 12 гадзін гадзін і болей”, – расказаў Дзмітрый Захарка.
Працэс прыгатавання адбываецца без ціску і высокай тэмпературы. Кава знаходзіцца ў цішыні і проста настойваецца.
Смак будзе розны, бо зерне будзе змяняцца
У гэтым годзе ў шкляныя бутэлькі разлілі каву гатунку “Руанда нюнгвэ (nyungwe)”. Але гэта зерне ў Гродне ўжо скончылася, дадаў Захарка. Таму далей у кавярні плануюць працаваць з іншымі гатункамі. “Таксама “Руанда”, але ўжо іншая”, – сказаў Дзмітрый.
“Такая кава карыстаецца папулярнасцю сярод тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае і якаснае”, – лічыць Дзмітрый.
Раней каву cold brew ў шкляных бутэльках 0,33 л прапаноўвалі летам таксама ў кавярні “Наше место”.
Чытайце таксама:


