За першыя чатыры месяцы 2022 года ў Гродзенскай вобласці зарэгістравалі 1563 шлюбы. Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама расказала, у якім узросце ў вобласці ўступаюць у шлюб, колькі дзяцей нараджаюць і якія ім даюць імёны. Пра гэта паведаміла “Беларусь сегодня”.

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын – 32 гады, у жанчын – 30 гадоў. Мінімальны ўзрост уступлення ў шлюб у мужчын – 18 гадоў, а ў жанчын – 15. Максімальны ўзрост, у якім мужчына пабраўся шлюбам – 82 гады, у жанчыны – 75.
Толькі каля 7% шлюбаў былі заключаны з замежнікамі.
Дзяўчат нарадзілася больш чым хлопцаў
У студзені-красавіку 2022 года ў вобласці нарадзіліся 1209 хлопчыкаў і 1217 дзяўчат. 29 матуль нарадзілі двойню, адна нарадзіла тройню. Першае дзіцё нарадзілася ў 893 сем’ях, другое – у 879, трэцяе – у 466, чацвёртае – у 14, пятае – у 41, шостае – у 14, сёмае – у 7, восьмае дзіцё нарадзілася ў трох сем’ях.
Якія самыя папулярныя імёны ў дзяцей
Самыя папулярныя імёны, якімі называюць дзяўчат: Сафія, Ева і Ксенія. У хлопчыкаў: Міхаіл, Максім і Матвей.
Самыя рэдкія: Яра, Тая, Элеанора, Віктарыяна, Ярамір, Радаслаў, Серафім, Мілаш.
Колькасць шлюбаў змяншаецца, разводаў – павялічваецца
У 2015 годзе ў Гродзенскай вобласці зарэгістравалі 8855 шлюбаў. У 2020 годзе – толькі 5434. Колькасць разводаў у 2015 годзе складала 3432, а ў 2020 – 3621.
Чытайце таксама:


