Навіны

«Справа сфабрыкаваная». У Гродне ліквідавалі краязнаўчае таварыства «Коматава», старшыня не згодны з рашэннем суда

Па рашэнні Гродзенскага абласнога суда ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Краязнаўчае таварыства — Коматава». Кіраўнік заплаціць тры базавыя велічыні (96 рублёў) дзяржпошліны. Арганізацыя даследавала гісторыю мясцовых цэркваў і зберагала гісторыка-культурную спадчыну. Рэдакцыя Hrodna. life прааналізавала дакументы, якія трапілі ў яе распараджэнне, і спытала старшыню Васіля Сямко, як ён будзе дзейнічаць далей.

UPD 27 чэрвеня. Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Краязнаўчае таварыства — «Коматава» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Старшыня арганізацыі спрабаваў абскардзіць прысуд.

Ліквідацыя «Краязнаўчага таварыства — Коматава». Скрыншот Hrodna.life

«Краязнаўчае таварыства — Коматава» ліквідавалі за некалькі судовых пасяджэнняў. Пачаліся яны 22 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Істцом было Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Сяргей Піпко.

Што парушыла краязнаўчае таварыства?

Падстава для ліквідацыі - нібыта парушэнні арганізацыяй закона і ўласнага статута на працягу года пасля пісьмовага папярэджання. Мяркуючы па іскавай заяве за подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Алены Юргель, пасля праверкі дзейнасці арганізацыі знайшлі парушэнні. Напрыклад:

  • Старшыня падаў выпіску з рашэння Гродзенскага райвыканкама ад 16 лютага 2011 аб тым, дзе размяшчаецца грамадскае аб’яднанне. Аказалася, трэба было яшчэ заключыць дагавор арэнды або бязвыплатнага карыстання. Васіль жа лічыць, што інфармацыя аб дазволе выканкамам выкарыстоўваць яго кватэру для офіса арганізацыі прадастаўлена.
  • Апошняе пасяджэнне Агульнага сходу, на якім адбыліся выбары членаў у Выканаўчы савет і Рэвізійную камісію, прайшло 14 лютага 2016-га. Паўнамоцтвы выбарных органаў аб’яднання скончыліся 13 лютага 2021 года, што супярэчыць статуту.
  • Пасяджэнні Выканаўчага Савета праводзяцца не радзей за адзін раз у квартал. Аднак з прадстаўленых пратаколаў вынікае, што ў 3 квартале 2021 года, у 3 і 4 кварталах 2020 года, у 2 і 4 кварталах 2019 года пасяджэння Выканаўчага савета не праводзіліся. «Рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя ў перыяд эпідэміі каранавіруса рэкамендавана не праводзіць сходы», — адказаў Сямко.
  • Кіруючы орган ГА складаецца з не менш чым трох членаў грамадскага аб’яднання. У выпадку змяненняў у складзе выбарных органаў грамадскага аб’яднання трэба праінфармаваць рэгіструючы орган у дзесяцідзённы тэрмін. Склад змяніўся ў сувязі са смерцю яго члена Сямко І.М. Аднак, новы член у не абіраўся, звесткі аб змене складу ГА не прадстаўлены. «У сувязі са смерцю члена Выканаўчага з Сямко І.М. выконваючую пасаду бухгалтара загадам прызначаная Сямко С. К. і ў далейшым на сходзе была б зацверджана. Іншай кандыдатуры не было», — напісаў старшыня.
Васіль Сямко. Фота: Hrodna.life

Таксама «Краязнаўчае таварыства — Коматава» няправільна аформіла некаторыя справаздачныя дакументы, пра што іх праінфармавалі. Па стане на 30 сакавіка 2022 года справаздачнасць грамадскім аб’яднаннем за 2021 год не прадстаўлена і не размешчана ў інтэрнэце. «Даведаліся аб няправільнасці формы толькі з іскавай заявы», — паведаміў ім Сямко.

Да таго ж, ён сцвярджае, што без дакументаў, якія ў яго канфіскавалі на праверку, зрабіць справаздачу было немагчыма. Удакладняць ва ўладаў, як яму паступіць у такой сітуацыі, Васіль не стаў.

Старшыня: справа сфабрыкаваная

Пенсіянер і краязнаўца Васіль Сямко займаўся даследаваннем гісторыі Каматоўскага праваслаўнага прыходу з блаславення Уладыкі Арцемія з 17 лютага 2005 года. Пра гэта сам 81-гадовы Сямко напісаў у лісце ў Гродзенскі абласны суд.

«Дзіўна, пры афармленні нашага ГАА „Краязнаўчае таварыства — Коматава“ нам паведамлялі: не бойцеся цяжкасцяў, мы своечасова будзем інфармаваць, калі і ў якія тэрміны прадстаўляць. Новы склад Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама не даваў інфармацыі нам па зменах заканадаўчых актах і спасылках да іх, аб пераездзе па новым адрасе можна было сабраць прадстаўнікоў аб’яднанняў і правесці семінар або асновы па абароне правоў у перыяд дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў», — напісаў Сямко. Ён лічыць, што справа аб ліквідацыі сфабрыкаваная.

Дыпломы арганізацыі. Фота: Hrodna.life

Ён прасіў дазволіць арганізацыі скончыць збудаванне мемарыяльнага знака памяці продкам славянскага народа, «які будзе гарантам захаванасці гэтага гістарычнага месца». Такі помнік побач з вёскай Коматава, дзе археолагі знайшлі адну з старажытных стаянак чалавек, Сямко марыць паставіць ужо не першы год.

«Бязладдзе на месцах»

«Каб сродкі былі, можа я і далей [абскарджваў]… Хоць, усё можа быць, і я і да Вярхоўнага Суда дабяруся < … > Я на судзе сказаў: я не спынюся, таму што лічу, што гэта неправамоцна. Так затрымаўшы [дакументы], спецыяльна стварылі такую абстаноўку, каб закрыць гэтую арганізацыю. Хоць мы не палітычная арганізацыя, мы займалася краязнаўствам, памяццю продкаў < … > Я ж лічыў, што я для дзяржавы вёў пошук», — распавёў Hrodna.life Сямко.

Васіль хоча сабраць вынікі працы ў кнігу і выдаць, але ў яго няма сродкаў на гэта. Займацца краязнаўствам можна і без грамадскага аб’яднання, лічыць Сямко. Адзіны момант — аб’яднанне давала магчымасць прымаць дапамогу ад спонсараў.

У свой час Васіль звяртаўся да Аляксандра Лукашэнкі, але, па яго словах, звароты не даходзілі. Ён хацеў данесці «чалавеку ля руля» пра «бязладдзе на месцах».

Чым займалася арганізацыя?

Коматава — вёска ў Гродзенскім раёне ў складзе Абухоўскага сельсавета. Арганізацыю зарэгістравалі ў 2011 годзе, калі рыхтаваўся пуск Гродзенскай ГЭС і ваколіцы Коматава чакала затапленне. Мэта арганізацыі - даследаваць гісторыю мясцовых цэркваў, садзейнічаць захаванню і аднаўленню гісторыка-культурнай спадчыны. Кіраўнік арганізацыі - ураджэнец вёскі краязнаўца Васіль Сямко. На 2020 год у складзе было 14 чалавек.

Дзякуючы арганізацыі Гродзенскі райвыканкам усталяваў на помніку археалогіі Коматава-5 інфармацыйны стэнд на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025