Навіны

У Беларусі распрацоўваюць аналаг Booking і Airbnb: абяцаюць запусціць яшчэ гэтым летам

У Беларусі плануюць запусціць аналаг сэрвісаў Booking і Airbnb для браніравання жылля ў падарожжах. Сэрвіс ствараюць на базе сайта «Белкрай». Пра гэта Office Life паведаміў заснавальнік сайта Барыс Якавіта.

Booking.com. Ілюстратыўнае фота. Крыніца: itc.ua

«Наш праект „БелКрай“ ужо дастаткова добра вядомы ў Беларусі сярод аграсядзібаў і гідаў. У нас два асноўных накірунка — сядзібы і экскурсіі. Для апошніх анлайн-браніраванне ўжо рэалізавана, і з гэтым сэрвісам мы нават выйшлі за межы краіны каля года таму», — сказаў Якавіта.

Раздзел з жыллём зараз працуе ў выглядзе інфармацыйнага каталога. Яго стварылі шэсць гадоў таму і дасюль не змянялі. У планах — пераўтварыць яго ў паўнавартасны сэрвіс браніравання.

Яго хочуць запусціць у пачатку ліпеня. Там можна будзе наладжваць каляндар занятасці жылля і цэны. Турысты змогуць браніраваць і аплочваць жыллё.

Чаму з Беларусі сышлі Booking i Airbnb?

З пачаткам вайны Расіі супраць Украіны 24 лютага 2022 года замежныя кампаніі масава пачалі пакідаць рынак Беларусі і Расіі альбо прыпыняць на неакрэслены час працу. У пачатку сакавіка сэрвісы бранавірання жылля і гатэлей Booking.com и Airbnb закрылі магчымасць здымаць кватэры і нумары ў гатэлях Беларусі і Расіі.

Што з турыстычнымі рэсурсамі ў Гродне?

Мабільную прыладу для турыстаў «Grodnо guide» запусцілі ў канцы 2020 года. Гэта звычайная мапа Гродна з сэрвіса «Яндекс.Карты» якую сумясцілі з каталогам гатэляў, хостэлаў, аб’ектаў харчавання, гістарычных і культурных аб’ектаў.

Улады ў Гродне плануюць выдаткаваць больш за 8,5 тыс. рублёў на абслугоўванне мабільнай прылады і сайта для турыстаў. Станам на 15 сакавіка 2022 года, ніякія аб’екты на мапе ў Android-версіі прылады не адлюстроўваліся. Не запампоўваліся таксама турыстычныя навіны.

У Google Play прыладу спампавалі каля 100 чалавек. Пяць з іх паставілі высокія адзнакі - сярэдняя складае 4,8. У AppStore у прылады няма адзнакаў і інфармацыі аб колькасці спамовак.

Чытайце таксама: Мабільны гід з памылкамі і прэзентацыя для кітайцаў: улады спрабуюць развіваць турызм у Гродне, але ў экспертаў ёсць пытанні

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025