Рэстарацыя «Карчма» на вуліцы Савецкай, 31 пачала працаваць зноў. Ва ўстановы змяніўся ўладальнік і вытворчы працэс на кухні. Рэмонт быў выключна касметычны. Пра гэта Hrodna.life распавяла дырэктарка «Карчмы» Алена Зайцава.
Рэстарацыя «Карчма» аднавіла працу з 1 траўня 2022 года. Дагэтуль яна не працавала два гады. Папярэдні ўладальнік закрыў установу вясной 2020 года з-за пандэміі COVID-19. Новы ўладальнік памяшкання — бізнесовец з Мінска Ягор Харужэнка.
«Месяц таму мы ўзялі памяшканне ў арэнду. Зрабілі касметычны рамонт, абнавілі мэблю, сцены і столі. Таксама змянілі вытворчы працэс на кухні», — сказала Hrodna.life дырэктарка «Карчмы» Алена.
Назву рэстарацыі новыя гаспадары вырашылі не змяняць. «Гэта ўстанова ў якой ёсць гісторыя. Кожны гродзенец ведае пра „Карчму“. Гэта сваеасаблівая самарэклама», — сказала Алена.
Па словах дырэктаркі, асноўны ўхіл зроблены на беларускую кухню для людзей з сярэднім заробкам.
Рэстарацыя працуе штодзённа без выхадных з 9:00 па 23:00. Знаходзіцца на вул. Савецкая, 31 (вугал Савецкай і Ажэшкі).
У лістападзе 2004 года ў памяшканні адкрыўся бар «Карчма». Неўзабаве яго ўласнікі стварылі цэлую сетку ўстановаў. У будынку побач працавала кавярня «КаваМанія» і адна з найстарэйшых гродзенскіх піцэрый «Рэтра Піца». На набярэжнай яны адкрылі «Карчму ля прычалу» (раней «Тры пескары»). У стварэнні ўстановаў удзельнічалі не толькі мясцовыя бізнесмены браты Дзмітрый і Аляксандр Грыкі, але і літоўскі капітал. Дзякуючы бязвізу ў 2016−2020 гадах «Карчма» працавала і нават прэзентавала на турыстычнай выставе ў Варшаве ўласны праект «Смакi старой Гароднi». Аднак з 2020 года бізнес братоў Грыкаў быў зачынены, іх фірма «Гродактек» у канцы красавіка 2022 года была выключана з Адзінага дзяржаўнага рэестру.
Рэстарацыя размяшчаецца ў скляпеннях былога палаца Масальскіх. Яго пабудавалі ў 1750-х гадах. Каля 1795 года будынак перабудавалі. З 1868 па 1903 год будынак арандавала тэлеграфнае ведамства. У канцы XIX ст. тут размяшчаліся розныя ўстановы і бакалейная крама. У міжваенны час будынак займаў аддзел па справах іпатэкі пры акружным судзе, натарыяльныя канторы, крама і іншае. Пасля Другой сусветнай вайны тут была бакалейная, а з 1950 года — мясная крама.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…