Гастранамічны праект, створаны адмыслова для замежных турыстаў, прэзентаваў на міжнароднай выставе “Travel Show TT Warsaw 2016” бар “Карчма”.
“Смакі старой Гародні” прапануюць турыстам традыцыйныя беларускія стравы ў выглядзе шведскага стала, абедзеннага і вечаровага меню. У распрацоўцы і новыя рэцэпты, якія яшчэ пашыраць праект.

Па словах дырэктара ІП “Гроднактэк” Дзмітрыя Грыка, ацаніць “Смакі” змогуць не толькі турысты, але і жыхары горада.
