У Беларусі з’явілася інтэрактыўная мапа гвалту

Інтэрактыўны сайт, дзе любая жанчына можа адзначыць на мапе Беларусі свой траўматычны досвед, звязаны з гендарным гвалтам, распрацавала ГА «Радислава» да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. На сайце можна напісаць сваю гісторыю, атрымаць анлайн-кансультацыю, сацыяльна-псіхалагічную і юрыдычную дапамогу. Пакуль што мапа працуе ў тэставым рэжыме.

Мэта праекту – зрабіць праблему гвалту над жанчынамі бачнай. Старшыня ГА «Радислава» Вольга Гарбунова паведаміла, што праект прызначаны павысіць узровень дасведчанасці беларускага грамадства ў праблеме гендарнага гвалту і паспрыяць стварэнню бяспечнага асяроддзя, у якім любыя яго праяўленні немагчымы.

karta-nasiliya-02Мапа з’явілася як вынік таго, што кліенткі «Радиславы», якія пакутавалі ад гвалту, скардзіліся, што не знаходзяць падтрымкі ў міліцыі, што не могуць наказаць агрэсараў.  Шмат выпадкаў сэксуальнага гвалту замоўчваюцца, ж шмат выпадкаў гвалту ўвогуле не распазнаюцца як гвалт.

Для гэтага і была зроблена мапа: для фіксавання такіх гісторый, бо зараз іх не існуе для афіцыйнай статыстыкі праваахоўных органаў і вынікаў сацыялагічных даследаванняў.

Стварэнне мапы супала з пачаткам 16 дзен супраць гендарнага гвалту ў Беларусі.

Сайт мапы: karta-nasiliya.by

Група ў FB: facebook.com/KartaNasiliya/

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: