У ноч з 3 на 4 траўня ў Мінску памёр Станіслаў Шушкевіч. Яму было 87 гадоў. Пра гэта паведаміла «Е…дыё» са спасылкай на жонку палітыка. Шушкевіч — першы кіраўнік незалежнай Беларусі пасля распаду Савецкага саюза.

Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч
Станіслаў Шушкевіч. Крыніца: theins.ru

У красавіку 2022 года Станіслаў Шушкевіча трапіў у рэанімацыю пасля таго, як перахварэў на COVID-19. Праз два тыдні яго выпісалі з бальніцы, але здароўе сапсавала хвароба.

Хто такі Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч — беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага савету 12 і 13 склікання, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі наву, першы кіраўнік незалежнай Беларусі з 1991 па 1994 год. Адзін з трох удзельнікаў падпісання Белавежскіх пагадненняў аб распадзе СССР