Навіны

Дзевятоўку працягнуць ўшчыльняць: збіраюцца пабудаваць яшчэ адзін 10-павярховы дом

Згодна з генпланам горада, на Дзевятоўцы-3 з’явіцца 10-павярховы 80-кватэрны жылы дом. Гэта ўжо другі дом, які з’явіцца ў існуючай забудове. З’яўленне папярэдняга абмяркоўвалі ў лістападзе 2021 года.

Побач з домам выдзеляць асобную зону для праезду і парковак унутры двара. Пляцоўкі для гульняў дзяцей і адпачынку жыхароў не будуць перасякацца з транспартам. Пад’езд да дома будзе з боку вул. Дзяржынскага. Уздоўж праезду і парковак прадугледжаны тратуар.

Тратуары і дарожкі захаваюць. Таксама на тэрыторыі з’явіцца сквер плошчай 3660 кв. м. У ім уладкуюць пляцоўкі для адпачынку і заняткаў спортам.

Ушчыльненне Дзевятоўкі-3. Фота: Гродзенскі гарвыканкам
Ушчыльненне Дзевятоўкі-3. Фота: Гродзенскі гарвыканкам
Ушчыльненне Дзевятоўкі-3. Фота: Гродзенскі гарвыканкам

Дваровую і прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць. Пакрыцці і праезды будуць з бетону, пляцоўкі і тратуары — з дробнаштучнай пліткі. Абсталююць пляцоўкі адпачынку, дзіцячыя гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі. Існуючыя гаспадарчыя пляцоўкі часткова перанясуць і ўладкуюць новыя.

Праект прадугледжвае стварэнне безбар’ернага асяроддзя: паніжаныя борты на пешаходных пераходах, уладкаванне пандусаў і парковачных месцаў для фізічна аслабленых асоб.

Будаўніцтва абмяркуюць з гродзенцамі

З 7 па 31 траўня пройдуць грамадскія абмеркаванні праекта. Яго экспазіцыю можна паглядзець да 21 траўня ў працоўны час у вестыбюлі будынка ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта па адрасе вул. Антонія Тызенгауза, 3.

Прэзентацыя праекта пройдзе 18 траўня ў 15.30 у будынку Гродзенскага гарвыканкаму на плошчы Леніна, 2/1, каб. 202 (2 паверх). Інфармацыя аб выніках абмеркаванняў з’явіцца ў чэрвені.

Ушчыльненне Дзевятоўкі

Яшчэ адзін жылы дом з’явіцца ў раёне існуючай забудовы на Дзевятоўцы-3. 10-павярховы будынак будзе складацца з трох блок-секцый. У ім будзе 50 двухпакаёвых і 60 аднапакаёвых кватэр. Будынак узвядзе Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродна. Распрацоўвалі эскіз будынка таксама згодна з генпланам горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025