Чартарныя рэйсы з Гродна ў Турцыю запусцяць 2 чэрвеня 2022 года. Самалёты «Белавіа» спалучэннем Гродна — Анталья будуць лётаць раз у 10 дзён. Пра гэта паведаміў Рэспубліканскі Саюз Турыстычных Арганізацый.

З пачатку лета з Гродна можна будзе паляцець у Турцыю. Рэйсы будуць раз у 10 дзён
Пасадка на рэйс з Гродна ў Турцыю ў Гродзенскім аэрапортце. Фота: Hrodna.life

У гэтым сезоне самалёты з Беларусі будуць лётаць вакол Украіны, праз Расію і Казахстан. Час палёта з Мінска да Антальі складзе прыкладна шэсць гадзін. Прамежкавых пасадак і дазаправак не плануюць.

Чытайце таксама: Гродзенскі аэрапорт прастойвае: супрацоўнікаў адправілі дамоў на няпоўны аклад

З Мінска самалёты пачнуць лётаць з 19 красавіка 2022 года. Таксама рэйсы ў Турцыю плануюць і з іншых абласных цэнтраў.

Брэст — з 26 траўня;

Віцебск — з 10 чэрвеня;

Гомель — з 7 чэрвеня;

Магілёў - з 3 чэрвеня.

Усе пералёты будуць адбывацца раз у 10 дзён.

Чытайце таксама: