Права арэнды ўчастка на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў прадалі з аўкцыёну 12 красавіка 2022 года. Там павінны пабудаваць кропку грамадскага харчавання. Пакупнік прадставіцца адмовіўся, паведаміў “Вечерний Гродно”.

Мужчына сказаў толькі, што немясцовы і плануе пабудаваць што-небудзь на ўчастку хутка.
Участак плошчай 0,13 гектараў размяшчаецца ў раёне дома №24 на вул. Савецкіх пагранічнікаў. Паводле ўмоваў аўкцыёна права арэнды ўчастка даецца на 50 гадоў.
Пачатковая цана складала 36,2 тыс. рублёў. У таргах удзельнічалі два чалавекі. Права арэнды прадалі за 39,9 тыс. рублёў. Новы ўладальнік павінен таксама кампенсаваць выдаткі Гродзенскай гарадской ЖКГ за знос тратуара, дрэваў і вулічных ліхтароў. ЖКГ ацаніла гэта ў 15,2 тыс. рублёў.
На ўчастку павінны пабудаваць кафэ альбо рэстарацыю. Будынак не павінен быць вышэй за 10 метраў.

Што на гэтым месцы было раней
У савецкія часы гэта месца было цэнтра жыцця занёманскай часткі горада. У народзе яго называлі “П’яны кут”, так як тут былі кропкі па продажу піва і водкі.
“Сваю назву “П’яны кут” атрымаў заслужана. Тут месціліся ўсе занёманскія шапікі пад назвай “піва-воды”. Былі яны ўбогія – аднапакаёвая халупа, перагароджаная дошкай прылаўка, першыя гады з газавым асвятленнем. Піва было ў большасці з іх, вод не было наогул, а вось гарэлка на разліў – у кожным”, — распавядаў Hrodna.life гродзенскі старажыл Аляксандр Пятроў.
Чытайце таксама: Минский бизнесмен приобрел участок у Пышков за 25 000 рублей: там появится бизнес-центр или ресторан


