Автовокзал в Гродно. Фото: Hrodna.life
Гродзенскі Аўтобусны парк аднаўляе рэйсы Гродна-Беласток па панядзелках. Ад гродзенскага аўтавакзала аўтобус адпраўляецца, а 6:00, з Беластока — а 11:00. Таксама аднаўляюцца адмененыя раней рэйсы ў Варшаву.
З 11 красавіка аўтобусы Гродна-Беласток будуць курсаваць па панядзелках, аўторках, серадах і пятніцах.
Рэйс па маршруце Гродна-Варшава аднаўляецца па чацвяргах з Гродна, па пятніцах з Варшавы. Аўтобус будзе адпраўляцца ад аўтавакзала ў Гродне, а 22:10, з Варшавы, а 10:30. Ён будзе курсаваць з Гродна па панядзелках, серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. З Варшавы аўтобус будзе адпраўляцца ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу і суботу.
Беларусь зняла абмежаванні на выезд з краіны для сваіх грамадзян і замежнікаў з 3 красавіка. Да гэтага яны дзейнічалі з 21 снежня 2020 года. Афіцыйна яны была звязаныя з пандэміяй каранавіруса. Пры гэтым на ўезд абмежаванні не распаўсюджваліся. Выключэннем мог стаць выезд на аздараўленне, а таксама на вучобу або працу раз на паўгода, з верасня 2021 года — раз на тры месяцы. Таксама аднавілася дзеянне бязвізавага ўезду. Без адкрыцця візаў замежнікам можна прыехаць у Гродзенскую вобласць на тэрмін да пятнаццаці сутак.
У Гродзенскай вобласці працуе толькі адзін пункт пропуску на мяжы з Польшчай — «Бераставіца-Баброўнікі». Аўтамабільны пункт пропуску ў Кузніцы, закрыты з 21 лістапада, так і не аднавіў працу. Аўтамабільны пункт пропуску ў Кузніцы, закрыты з 21 лістапада, так і не аднавіў працу.
Чытайце таксама:
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…