Памяшканне на Касманаўтаў, 2а, дзе раней размяшчалася крама мэблі «БелДрев», выставілі на аўкцыён. Права арэнды на тры гады можна набыць ужо ад 1086 рублёў. Пра гэта паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

У арэнду здаюць памяшканне былой крамы плошчай 422 кв.м на першым паверсе, а таксама падвал плошчай 221 кв.м. У памяшканні ёсць электрычнасць, ацяпленне, падключаныя каналізацыя і вадаправод. Выкарыстоўваць пляцоўку можна пад офіс альбо памяшканне для аказання паслуг.
У крамы «БелДрев» у гэтым месцы апошні годы былі праблемы. Больш за паўгода перад закрыццём яна працавала наогул без электрычнасці, кліентаў амаль не было.
Калі адбудзецца аўкцыён і куды можна падаць заяўку на ўдзел
Аукцыён адбудзецца 26 красавіка 2022 года ў будынку гарвыканкама па адрасе г. Гродна, пл.Леніна, д.2/1. Заяўкі на ўдзел у аўкцыёне прымаюць з 6 па 20 красавіка 2022 года па адрасе г. Гродна, пл.Леніна, д.2/1, кабінет № 117 у працоўныя дні з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.