Навіны

Правяраюць пры тэхаглядзе і кантралююць на грамадзянскім аўтамабілі. Як у ДАІ змагаюцца з шумнымі байкерамі

Афіцыйнае адкрыццё мотасезона плануецца ў сярэдзіне красавіку, але байкеры Гродна ўжо пачалі вяснова-летні сезон. У ДАІ Гродна правялі рабочую сустрэчу з мотааматарамі. Як змагаюцца з шумам ад матацыклістаў у горадзе, распавёў у інтэрв'ю «Гродна Плюс» начальнік УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Генадзь Бяляўскі.

Зараз пры рэгістрацыі транспартнага сродку вывучаюць яго характарыстыкі. Пры праходжанні тэхагляду вывучаюцца параметры, каб не ствараць у начны час лішні шум і не перашкаджаць адпачынку гараджан, распавёў Генадзь Бяляўскі. Таксама на гарадскіх магістралях выкарыстоўваюць змешаны кантроль, пры якім ДАІ сочыць за парушальнікамі з грамадзянскага аўтамабіля.

У некаторых кіроўцаў навыкаў кіравання недастаткова, адзначыў Бяляўскі. Вясной 2022 года ў Гродне ўжо адбылася першая аварыя з удзелам матацыкліста.

Сітуацыя на дарогах

ДТЗ, пацярпелых і загінулых у іх па ўсёй вобласці на пачатак 2022 года стала на 13,5% менш у параўнанні з 2021 і 2020 годам. Аварыі носяць сезонны характар. 95% вадзіцеляў сочаць за аўтамабілем і своечасова замяняюць гуму. Але асобным кіроўцам зімой часам не хапае вопыту, каб улічыць дарожныя ўмовы.

Для бяспекі руху ДАІ штогод укараняюць інжынерныя рашэнні: напрыклад, вонкавае асвятленне на пешаходных пераходах, дадатковыя пераходныя дарожкі, агароджы каля навучальных устаноў і кольцы малога радыусу на аварыйных скрыжаваннях — у раёне Гібуліч і Каробчыц.

У Гродне стала менш транспарту, але ўсё яшчэ — шмат

У 2022 годзе ў Гродзенскай вобласці стала менш транспарту. Па вобласці зарэгістравана 547.000 адзінак — аўтамабілі, аўтобусы, прычэпы, матацыклы, юрыдычны транспарт. На 1 студзеня было зарэгістравана 371 000 легкавых аўтамабіляў.

«Адным з умоў транспартнага падатку [неафіцыйная назва „Дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху“ — Hrodna.life] было зняць з сябе ўсё, што за кімсьці лічылася працяглы час. Людзі ў гэтым плане актывізаваліся. У кагосьці машыны выйшлі з ладу, у кагосьці стаяць — імі ніхто не карыстаецца. Людзі прынеслі рэгістрацыйныя знакі, тэхпашпарты — і спісалі гэтыя транспартныя сродкі. Таму па статыстыцы транспарту стала нашмат менш», — распавёў Бяляўскі.

Тым не менш, у Гродне транспарту больш, чым у іншых гарадах Беларусі: 347 адзінак на 1000 жыхароў.

Чытайце таксама: ДАІ: у цэнтры Гродна з’явіцца яшчэ адна платная паркоўка, у дварах — шлагбаўмы

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025