У першым паўгоддзі 2022 года ў Гродне плануюць адрамантаваць больш за 20 дарог. Рамонт дарожнага пакрыцця адбудзецца, калі гэтаму будзе спрыяць надвор’е. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Urban Hrodna» са спасылкай на «Гродно Плюс».
Якія вуліцы будуць рамантаваць
Вуліцы будуць прыводзіць да ладу не ямачным рамонтам, а праз суцэльнае асфальтаванне. У першым паўгоддзі 2022 года плануюць адрамантаваць вуліцы:
- Санаторная;
- Ажэшкі;
- Міцкевіча;
- Мясніцкая;
- Горкага;
- Бульвар Ленінскага Камсамола (ад кола ў бок абласной больніцы);
- Каліноўскага;
- Свярдлова;
- Белыя Росы (скрыжыванне ад вул. Ліможа);
- праспект Будаўнікоў;
- Гожская;
- Вясенняя;
- Падольная;
- Шчорса (ад вул. Пралетарскай да вул. Чырвонаармейскай);
- Кабяка;
- Хімікаў;
- Белуша;
- Перамогі;
- мост па вул. Гарнавых;
- Савецкіх пагранічнікаў;
- Лідская;
- Рэпіна;
- праспект Янкі Купалы.
Што яшчэ планавалі гродзенскія чыноўнікі
У красавіку-траўні 2022 года ў Гродне плануюць правесці рамонт дарожнай сеткі. У планах перакласці тратуары, правесці ямачны рамонт дарог і прайсціся грэйдарам па гравійках у прыватным сектары. Акрамя гэтага ўлады плануюць ачысціць ліўнёўку і замяніць металічную агароджу. Рамонт плануюць правесці амаль па ўсім горадзе.
Колькі двароў патрабуюць рамонту
Гарвыканкам у 2022 годзе плануе адрамантаваць 150 двароў: замяніць дарожнае пакрыццё і прывесці да ладу пешаходныя сувязі. У Гродне амаль 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонту. Усе двары хочуць адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў.
Чытайце таксама: Карта капитальных ремонтов домов в Гродно