Навіны

Гісторыя, інтэрактывы і дэгустацыя. У Лідзе адкрылі «Музей лідскага бровара»

«Музей лідскага бровара» адкрылі ў Лідзе 29 сакавіка. Яго размясцілі ў гістарычным будынку піўзавода «Лідскае піва». Для наведвальнікаў музей пачне працаваць у красавіку. У музеі экскурсантам не толькі раскажуць пра гісторыю піва, але і навучаць дэгуставаць розныя гатункі. У экспазіцыі музея выкарысталі сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі і інтэрактыўныя зоны.

Музей лідскага бровара. Крыніца: museum.lidskae.by

Музей размяшчаецца на чатырох паверхах. На першым — экспазіцыя пра развіццё піваварэння ад старажытных шумераў па сённяшні дзень. Акрамя гэтага там прадстаўлена калекцыя бутэлек і этыкетак канца ХІХ — пач. ХХ стагоддзя.

На другім паверсе размясцілі інтэрактыўныя зоны. Там можна даведацца пра араматы, пахі і інгрыдыенты, якія належаць таму ці іншаму сорту піва. Таксама можна азнаёміцца з табліцай стыляў піва і разнастайнымі формамі піўных куфляў. Пасля інтэрактыўнай гульні можна атрымаць імянную этыкетку, піша сайт Tio.by.

Трэці паверх прысвяцілі гісторыі развіцця «Лідскага піва». На чацвёртым паверсе — дэгустацыйная зала. У ёй гід распавядзе пра правілы дэгустацыі і культуру піцця піва.

Да адкрыцця музея рыхтаваліся чатыры гады

Будынак, у якім размясціўся музей, рыхтавалі з 2018 года. Да 2019 года там адбываліся рэстаўрацыйныя працы па аднаўленні фасадаў гістарычнага будынка варкі. У 2020−2021 рамонт праводзілі ў памяшканнях музея. Апошнім этапам стала стварэнне музейнай экспазіцыі.

Дзе знаходзіцца музей і як у яго патрапіць

Новы музей адкрылі ў Лідзе на вуліцы Міцкевіча, 32. Ён працуе з серады па нядзелю з 10:00 па 18:00. Наведаць яго могуць асобы, якія маюць 18 гадоў. Цана экскурсіі 20 рублёў. Запісацца на экскурсію можна на сайце музея.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025