Новости

Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне ў пачатку чэрвеня. Што там будзе

XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 3−4 чэрвеня. Плануецца ўдзел каля 800 чалавек блізу 30 нацыянальнасцяў. У час фестывалю пакажуць нацыянальныя строі розных краін, папоўняць новымі пасадкамі сімвалічную алею ў Каложскім парку, пройдзе тэатральнае шэсце.

Адным з новаўвядзеннгаму аблвыканкаму. Дзяўчаты з прадстаўленых у Беларусі нацыянальных аб’яднанняў пакажуць нацыянальныя строі.

Таксама падчас фестывалю нацыянальных культур пройдзе тэатралізаванае шэсце, на алеі Дружбы ў Каложскім парку высадзяць новыя дрэвы. У рамках фестывалю будуць працаваць выставы, адбудуцца канцэрты і майстар-класы.

Беларускі падворак размесцяць на плошчы Леніна. На ім прадставяць усе рэгіёны Беларусі.

Чытайце падрабязней: «Залог Великой Победы» и Александр Солодуха. Что ждет гродненцев на XIII фестивале национальных культур

Раней паведамлялі, што ў 2022 годзе ў фестывалі нацыянальных культур у Гродне возьмуць удзел прадстаўнікі 31 нацыянальнасці. Гэта на пяць менш, чым было на папярэднім фестывалі.

Фестываль нацыянальных культур традыцыйна праводзіцца ў Гродне раз на два гады з 1996 года. У фестывалі ў 2018 годзе ў Гродне ўдзельнічалі прадстаўнікі 36 нацыянальнасцяў. У той жа год адкрылі культурны цэнтр «Фестывальны» на Ціміразева. Чарговы фестываль павінен быў адбыцца ў 2020 годзе ў 13-ы раз. Яго вырашылі перанесці на год праз каранавірус. У 2021 у Гродне яго зноў вырашылі не праводзіць. Праўда, у верасні 2021 яго правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцяў. Летась фестывалю споўнілася 25 гадоў.

Падзяліцца
Меткі: падзея

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025