Новости

Анжаліку Борыс выпусцілі з турмы — пасля года зняволення (абноўлена)

Старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс на волі, паведаміў Юрый Васкрасенскі - стваральнік так званага «Круглага стала дэмакратычных сілаў», які падтрымлівае афіцыйную ўладу. Зараз Борыс знаходзіцца пад Адэльскам.

«Паводле маёй інфармацыі, вызваленне Анжалікі Борыс з’явілася вынікам эфектыўнага ўзаемадзеяння дыпламатаў дзвюх краін і рашэннем прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасля такога міласэрнага рашэння хочацца спадзявацца на пачатак нармалізацыі адносін паміж польскім і беларускім бокам», — удакладніў Васкрасенскі крыху пазней.

Анжаліка Борыс нібыта была ў другой сотні «спісу Васкрасенскага» — спісу для разгляду на прадмет памілавання людзей, асуджаных па палітычных матывах.

Анжаліцы Борыс змянілі меру ўтрымання і вывезлі з жодзінскай турмы ў Гродна. Зараз яна знаходзіцца пад Адэльскам у сваёй маці. Борыс забаронена камунікаваць, распавяла крыніца Hrodna.life. З просьбай вызваліць дачку да Аляксандра Лукашэнкі звярнулася маці Анжалікі Борыс, расказаў Марэк Занеўскі, намеснік старшыні Саюза палякаў.

У зняволенні ў Борыс моцна пагоршылася здароўе, яна мела патрэбу ў тэрміновай кансультацыі лекара, ультрагукавым даследаванні і аналізах, паведамлялі СМІ ў канцы лістапада 2021 года. Аб пагаршэнні здароўя Анжалікі Борыс казалі яшчэ ў чэрвені. У сувязі з гэтым яна пагадзілася на выезд з Беларусі, які ёй прапаноўвалі раней. Але яго прыпынілі, каб шантажаваць гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута, які адмовіўся ад выезду. Пра гэта паведамляла Агнешка Рамашэўская, дырэктарка аднаго з польскіх тэлеканалаў, са спасылкай на свае крыніцы.

«Польская справа» ў Беларусі

Анжаліку Борыс затрымалі 23 сакавіка 2021 года ў Гродне па так званай «справе палякаў». У сакавіку 2021 года беларуская пракуратура распачала крымінальную справу за ўшанаванне антысавецкіх дзеячаў. МЗС Беларусі выслала з краіны консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка, а пасля і генеральнага консула Гродна Яраслава Ксёнжыка.

Анжаліку Борыс спачатку асудзілі на 15 сутак, але пасля не выпусцілі з-пад варты. Журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута затрымалі у Гродне 25 сакавіка 2021 года. Абоіх лідараў польскай меншасці абвінавачвалі па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення. Іх прызналі палітвязнямі. Пачобут таксама мае праблемы са здароўем.

Трох іншых фігурантак «польскай справы» вывезлі ў Польшу ў канцы траўня 2021 года. Гэта Ганна Панішава і прадстаўніцы грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску Ірэна Бернацкая і Марына Цішкоўская. Перад гэтым ім далі падпісаць дакументы пра змену меры стрымання. Ірэна Бернацкая распавяла, што яе вывезлі ў машыне без нумарных знакаў, а пашпарт застаўся ў дачкі ў Лідзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025