Нежылы будынак па вуліцы 17 верасня, 59/6 вырашылі рэканструяваць пад шматфункцыянальны. У ім плануюць размясціць офісы і кабінеты лекараў агульнай практыкі.
Будынак запраектаваны энергаэфектыўным. Замўцам выступае інжынерная кампанія «Айці партнёр». Пры гэтым фасад будынка і характэрную жоўтую цэглу павінны максімальна захаваць, піша «Вечерний Гродно». Будаўнічыя працы там ужо ідуць — пабудову чысцяць ад смецця.
Паводле аднаго з варыянтаў праекта будынак падключаць да цэнтралізаванага цеплазабеспячэння, піша Telegram-канал Urban Hrodna. Паводле другога варыянту да яго прапануюць прыбудаваць мінікацельню на прыродным газе.
Да 23 траўня пройдзе ацэнка ўздзеяння планаванай дзейнасці на навакольнае асяроддзе (АУНА), падрыхтуюць справаздачу аб АУНА. Да 25 красавіка яго дапрацуюць, да 28 красавіка ўсю праектную дакументацыю прадставяць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Рашэнне аб планаванай дзейнасці мусяць прыняць да 23 лістапада 2022 года.
Раней будынка хацелі знесці
Чатыры цагляныя будынкі па адрасе 17 верасня, 59 гродзенскія ўлады хацелі прадаць у пачатку 2020 года. Інвестару прапаноўвалі знесці дамы і пабудаваць там новае жыллё. Пазней ад зносу адмовіліся. Будынкі знаходзяцца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Гродна, але не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Адзін з іх — 59/4 — у 2018 годзе купіў гродзенскі бізнэсовец Віктар Быкоўскі. Пабудову рэканструявалі, захаваўшы будынак і дабудаваўшы другі паверх.
У будынку 59/3 ў 2021 годзе працавала вела-кавярня, потым — пякарня «Тандыр».
Ад віннага склада да мэблевай фабрыкі: што было ў гэтых доміках з пачатку мінулага стагоддзя
Гэтыя будынкі з’явіліся там у пачатку ХХ стагоддзя, як мяркуюць, у 1920-я гады. Аднапавярховыя неатынкаваныя дамы пабудаваныя з характэрнай жоўтай цэглы і ўтвараюць адзіны ансамбль. Карніз аздоблены цаглінамі - «сухарыкамі», лучковые перамычкі вокнаў з замкамі. Гэта прыклады цаглянай эклектыкі.
Будынкі размешчаны на былой вуліцы Фабрычнай. У іх жылі працоўныя казённага віннага склада (гарэлачнай фабрыкі). У пачатку ХХ стагоддзя ён размяшчаўся на рагу вуліц 17 верасня і Ціміразева, дзе зараз стаянка. Праз гэта вуліца паміж «Еўраоптам» і гэтымі дамамі называлася Манапалёвая (дзяржава мела манаполію на рэалізацыю алкаголю). Пасля Другой сусветнай вайны туды перанеслі цэх па зборцы ровараў.
У 1946 годзе па адрасе 17 верасня, 59 працавала мэблева-механічная фабрыка, якая вырабляла таксама балалайкі і гітары. Будынак самой фабрыкі не захаваўся.
Чытайце таксама:
- Гродненский пивзавод начнут реконструировать. Но пока речь только о подводе коммуникаций
- На Мостовой IT-компания построит офис и реконструирует соседнее здание
- Новые подробности ремонта на Лермонтова: уничтоженные растения восстановят, территорию упорядочат, сделают въезд со стороны Чкалова (обновлено)
- Возле синагоги восстановят утраченое здание еврейского квартала: участок под застройку продали с аукциона