Фото: pixabay.com
З 28 сакавіка ў Польшчы здымаюць абмежаванні, звязаныя з каранавірусам. Адмяняюць абавязковы каранцін і самаізаляцыю для тых, хто пражывае з хворымі, і каранцін для тых, хто прыехаў з-за мяжы. Таксама адменяць масачны рэжым у памяшканнях, акрамя медустаноў.
Пра зняцце абмежаванняў паведаміў міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі. У выпадку пагаршэння сітуацыі абмежаванні могуць вярнуць.
Пра тое, што кіраўнік ведамства прыме такое рашэнне, неафіцыйна казалі ўжо тыдзень, піша Tvn.pl. Па словах Адама Нядзельскага, можна назіраць выразную тэндэнцыю да зніжэння колькасці тых, хто захварэў. Сярэдні лік штодзённых новых выпадкаў упаў ніжэй за 10 тысяч. Да 28 сакавіка працягваюць дзейнічаць усе абмежаванні.
Ад абавязковага нашэння масак у памяшканнях збіраюцца адмовіцца і ў Літве, піша Delfi.lt. гэта павінна адбыцца ў красавіку, паведаміў віцэ-міністр аховы здароўя Літвы Аўшра Білатэне-Матэюнене.
Нашэнне масак можа застацца рэкамендацыяй. Абавязковы масачны рэжым могуць пакінуць толькі ў сферы аховы здароўя, ва ўстановах апекі і паліятыўнага догляду, у грамадскім транспарце.
Абмежаванні на перасячэнне мяжы Беларусі і Расіі знялі з 18 сакавіка. Гэтая мера дазволіць грамадзянам Беларусі прасцей выязджаць у іншыя краіны транзітам праз Расію. Напрыклад, у Латвію, куды беларускія памежнікі без асаблівай падставы не выпускаюць.
Чытайце таксама:
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…