Адзіная ў Гродне піцэрыя сеткі на Карла Маркса, 24 спыніць працу 30 сакавіка. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Instagram Papa John’s.
Піцэрыя прапрацавала ў Гродне крыху больш за тры гады. Зараз у асартыменце ўстановы — 37 піцаў. На Google.com наведвальнікі пакінулі 784 водгукі, рэйтынг установы — 4,2.
«У нашай кампаніі праходзіць аптымізацыя, і на жаль, далейшая праца піцэрыі ў горадзе Гродна ў цяперашніх умовах немагчымая», — так патлумачыў закрыццё прадстаўнік кампаніі.
Аб спыненні працы ў іншых гарадах Беларусі «Тата» пакуль маўчыць. У сеткі ёсць дзве ўстановы ў Віцебску, па адной у Магілёве, Гомелі, Бабруйску і Мазыры. У Мінску працуе 12 піцэрый. Першы рэстаран Papa john’s у Беларусі адкрыўся ў красавіку 2015 года.
Papa John’s — адна з найбуйнейшых сетак піцэрый у свеце. Установы ёсць у 46 краінах свету. Сетку заснаваў амерыканец Джон Шнатэр у 1984 годзе. Ён прадаў сваю машыну Camaro Z28 за $ 1 600 і купіў першую печ для піцы.
Чытайце таксама: