Мост на вуліцы Паповіча ўключылі ў абласную інвестпраграму. На яго рамонт ужо вылучана фінансаванне. Зараз праводзяць праектныя працы, паведаміла БелТА.
«Гэта будзе карэнная рэканструкцыя моста. Адпаведна гэта будзе больш доўгі працэс з поўным перакрыццём руху. Таму да гэтага часу плануецца прывесці ў належны стан усе масты горада», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік падчас прамой тэлефоннай лініі.
Мостам на Паповіча зоймуцца пасля таго, як скончаць рамонт Румлёўскага моста. Працы на ім плануюць скончыць да чэрвеня 2022 года. Яны дазволяць мосту прастаяць без чарговых рамонтаў 25 гадоў, расказаў Каранік.
Рэканструкцыю запланавалі тры гады таму
Мост праз Нёмам на вуліцы Паповіча ў 2019 абследвалі спецыялісты «БелдарНДІ». Яны выявілі шэраг праблем, якія трэба ліквідаваць. Мост увайшоў у спіс 16 мастоў, якія трэба рэканструяваць за кошт рэспубліканска бюджэту. Мост прапаноўвалі пашырыць да шасці палос. Адначасова з пачаткам рэканструкцыі планавалі пачаць узвядзенне новага мікрараёна «Вясновы».
Пачаць рэкаструкцыю запланавалі пасля таго, як увядуць у эксплуатацыю Усходні мост ад Вішняўца да трасы М6.
Калі пабудавалі Новы мост
Новы моста праз Нёман у раёне вуліцы Паповіча адкрылі ў 1971 г. Ён уяўляе сабой шарнірна-падвесную канструкцыю ў выглядзе т-падобных апор з кансолямі. На іх выкладзеныя 30-метровыя рухомыя бэлькі. На мосце шэсць дэфармацыйных швоў, у той час як на Старым мосце толькі два.