На Савецкай плошчы святкуюць Казюкі. Каля латка з драўлянымі аўтаматамі ўвесь час тоўпіліся людзі
На галоўных плошчах горада сабраліся гарадзенцы для сустрэчы вясны. Іх чакалі канцэртныя пляцоўкі, павільён з ежай і гульні ў парку.
На плошчы размясціліся кафэ са столікамі для наведвальнікаў і канцэртная пляцоўка. Са сцэны гучалі песні на рускай, англійскай і беларускай мовах. Прадавалі шашлыкі і бліны з рознымі начынкамі. Цана на бліны — ад 70 капеек да 1,5 рубля. На месцы ў павільёнах бліны не пяклі. Затое можна было назіраць як гатуюць дранікі, плоў і каўбаскі.
У парку Жылібера прадавалі кукурузу і цукровую вату. Да павільёнаў з гэтымі прысмакамі стаялі чэргі. Прадпрыемствы горада прапаноўвалі сваю прадукцыю ў намётах: ад каўбас мясакамбіната да паштовак ад Белпошты.
Дзяржаўныя і адукацыйныя ўстановы Гродна прадставілі свае калектывы з песнямі і інтэрактыўнымі гульнямі. ГрДУ імя Янкі Купалы арганізаваў пляцоўку для гульні ў футбол і караоке. Яшчэ тут гралі на акардэоне і спявалі народныя песні. Аніматары на хадулях і ў касцюмах роставых лялек фатаграфаваліся з дзецьмі.
На плошчы размясцілася рамесная выстава. Майстры прапаноўвалі вырабы з дрэва, вязаныя цацкі, лялек і ўпрыгажэнні. Побач з гродзенскімі рамеснікамі гандлявалі і прыезджыя — як мінімум, са Свіслачы і Слоніма.
Ахвочыя маглі набыць вербачкі і кветкі. Яны каштавалі ад 3, 4 да 8 рублёў. Брошкі ў падарунак да 8 сакавіка прадавалі па кошце ад 10 рублёў.
Папулярнасцю ў пакупнікоў карысталіся кухонныя дошкі з дрэва. Але больш за ўсё людзей сабралася каля прылаўкаў з драўлянай зброяй — мячамі і аўтаматамі.
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…