Новости

Адвакат Алеся Пушкіна пазбавіцца ліцэнзіі. Яе выключылі з калегіі адвакатаў

Адвакатку юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Юлію Юргілевіч 23 лютага выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства». Юлія была адвакатам па многіх «палітычных» справах, узбуджаных пасля выбараў-2020. Амапаўцы пасля яе пытанняў адмаўляліся ад іскаў аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Для выключэнні Юліі сабралі пасяджэнне Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў, якое правялі па іску пракурора вобласці Андрэя Скурата. На думку начальства, адвакатка некваліфікавана аказвала дапамогу, сістэматычна парушала заканадаўства — у яе былі дысцыплінарныя спагнанні за парушэнне закона Аб адвакатуры. Праз некалькі дзён яе пазбавяць ліцэнзіі.

Юлія Юргілевіч. Фота: gka.grodno.by

Юлія працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе Вольгу Верамеенка з крамы «Адметнасць», абвінавачаную па справе аб счэпцы, Андрэя Сакалоўскага па той жа справе, Андрэя Аўсіевіча, якога судзілі за каментар.

Амапаўцы адмаўляліся ад іскаў аб кампенсацыі маральнай шкоды пасля яе допыту. А цяпер каля 10 кліентаў Юргілевіч знаходзяцца пад следствам: трое абвінавачаных па «справе Зельцара», Таццяна Саўко, Вадзім Ермашук, Алесь Пушкін, Андрэй Блахінскі. Па яе словах, кліенты ў шоку — ім трэба ў кароткія тэрміны знайсці новага адваката.

Юлія распавяла Hrodna.life, што да пазбаўлення ліцэнзіі ўсё ішло даўно. У тэорыі, Юлія можа пайсці працаваць у іншую калегію адвакатаў, але на практыцы гэта не вельмі рэальна, распавяла адвакатка Hrodna.life. Яна плануе шукаць працу, не звязаную з адвакатурай. Да таго ж, у юрыдычнай кансультацыі Кастрычніцкага раёна Гродна, па словах Юліі, і так не хапала адвакатаў для аказання дапамогі. Цяпер іх стала на аднаго менш.


У сакавіку атэстацыя чакае адваката з Гродна Аляксандра Бірылава. У кастрычніку 2021 года ён паказаў «няпоўную адпаведнасць патрабаванням заканадаўства» па думку Кваліфікацыйнай камісіі. Тады атэстацыю праходзілі тры адвакаты з Гродна. Усе яны абаранялі ў судах абвінавачаных па «палітычных» справах. Святлана Бірылава і Сяргей Ярашэвіч прайшлі атэстацыю.

Ціск на адвакатаў пачаліся ў 2020 годзе яшчэ да выбараў. Пачалося ўсё з гутарак, а скончылася пазбаўленнем ліцэнзій. Пад ціск трапілі вядомыя адвакаты — у тым ліку абаронцы рэпрэсаваных палітыкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025