Навіны

На месцы ліквідаванай стаянкі ў цэнтры Гродна можа з’явіцца выставачная зала і гандлёвы цэнтр

На скрыжыванні вуліц Леніна і Карбышава плануюць пабудаваць будынак грамадскага прызначэння. Інфармацыю пра гэта апублікаваў гарвыканкам. Раней на гэтым месцы была стаянка для аўто, але яе ліквідавалі.

Былая стаянка на скрыжыванні Леніна і Карбышава. Крыніца. Яндэкс карты.

Паводле праекта, плануюць пабудаваць двухпавярховы будынак з гарышчам і двускатным дахам. На першым паверсе хочуць размясціць гандлёвыя кропкі і выставачную залу. На другім — памяшканні бытавога абслугоўвання.

Як павінен выглядаць будынак

Будынак павінен адпавядаць архітэктурнаму выгляду прылягаючых абъектаў на вуліцы Леніна. Памеры новага будынка павінны складаць 10 на 20,9 метраў. Забудоўшчык павінен упарадкаваць прылягаючыю тэрыторыю і арганізаваць паркоўку для аўтамабіляў. Замоўца будаўніцтва — ААТ «ТриоМетСервис».

Праект будучага будынка на месцы былой стаянкі. Крыніца: grodno.gov.by

Грамадскія абмеркаванні праекта будуць адбывацца з 9 сакавіка 2022 года па 10 траўня 2022 года.

Што тут было раней

Раней на гэтым участку размяшчалася стаянка. Плошча тэрыторыі складае 700 кв. метраў. Там змяшчалася каля 20 аўтамабіляў. У сакавіку 2020 года ўчастак выставілі на аўкцыён.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025