У Гродзенскай вобласці 19 і 20 лютага парывы ветру дасягалі 26 м/с. З-за ветру пацярпелі 19 населеных пунктаў, паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Таксама вецер пашкодзіў 18 сельскагаспадарчых будынкаў, фельдшарска-акушэрскі пункт і два прыватныя дамы ў Гродзенскім і Мастоўскім раёнах.

Пацярпелі 19 населеных пунктаў: глядзіце фота, што моцны вецер пашкодзіў у Гродзенскай вобласці за выхадныя
Наступствы моцнага ветру 19−20 лютага. Крыніца: grodno.mchs.gov.by

На Гродзеншчыне ратаўнікі атрымалі 72 паведамлення аб падзенні дрэваў. 54 з іх упалі на праезжую частку, 15 на прылягаюыя тэрыторыі да дамоў і ўстановаў, адно на лінію электраперадач. Таксама дрэвы падалі на легкавыя аўтамабілі, могілкі, чыгуначную каляіну.

Пра дэфармацыю дахаў, балконаў, а таксама падзенні балконных рамаў ратаўнікам паступіла 14 паведамленняў. Акрамя гэтага затапіла падвалы і падвор'і 10 прыватных дамоў.

Чытайце таксмама: Без электрычнасці засталося восемь населеных пунктаў. Што моцны вецер яшчэ пашкодзіў на Гродзеншчыне