На скрыжыванні вуліц Леніна і Карбышава плануюць пабудаваць будынак грамадскага прызначэння. Інфармацыю пра гэта апублікаваў гарвыканкам. Раней на гэтым месцы была стаянка для аўто, але яе ліквідавалі.
Паводле праекта, плануюць пабудаваць двухпавярховы будынак з гарышчам і двускатным дахам. На першым паверсе хочуць размясціць гандлёвыя кропкі і выставачную залу. На другім — памяшканні бытавога абслугоўвання.
Як павінен выглядаць будынак
Будынак павінен адпавядаць архітэктурнаму выгляду прылягаючых абъектаў на вуліцы Леніна. Памеры новага будынка павінны складаць 10 на 20,9 метраў. Забудоўшчык павінен упарадкаваць прылягаючыю тэрыторыю і арганізаваць паркоўку для аўтамабіляў. Замоўца будаўніцтва — ААТ «ТриоМетСервис».
Грамадскія абмеркаванні праекта будуць адбывацца з 9 сакавіка 2022 года па 10 траўня 2022 года.
Што тут было раней
Раней на гэтым участку размяшчалася стаянка. Плошча тэрыторыі складае 700 кв. метраў. Там змяшчалася каля 20 аўтамабіляў. У сакавіку 2020 года ўчастак выставілі на аўкцыён.