Юрый Насеня. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
Падраздзяленне АМАП ўзначаліў Юрый Насеня. Раней ён быў намеснікам камандзіра АМАП, паведамляе Telegram-канал «Право имеют» са спасылкай на міліцыю Гродна. Яго папярэднік Віктар Краўцэвіч пайшоў на павышэнне — стаў камандзірам спецпадраздзялення «Алмаз».
Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў прадставіў яго калектыву, адзначыў «каласальны шматгадовы вопыт працы ў спецпадраздзяленні» Насені і акрэсліў «кола важных задач, якія маюць адбыцца». Якіх менавіта — не назвалі.
Юрый Насеня — ураджэнец Брэсцкай вобласці. Пачаў сваю кар’еру ў органах унутраных спраў у 1998 годзе, калі прыйшоў на службу міліцыянтам АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама. З 2005 па 2018 год служыў на розных пасадах кіруючага складу. У 2018-м стаў намеснікам камандзіра АМАП.
Указам прэзідэнта Юрый Насеня узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» і «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». 25 сакавіка 2021 года Літва, Латвія і Эстонія распаўсюдзілі санкцыі на 118 грамадзян Беларусі. Гэта людзі, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі на выбарах ці рэпрэсіі супраць народа. Ім забаронена ўязджаць на тэрыторыю краін Балтыі. Сярод іх быў і Юрый Насеня. Таксама ён з’яўляўся ў Telegram-каналах, якія дэананімізавалі сілавікоў, звязаных з рэпрэсіямі.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…