Новости

У 2022 годзе на Стары замак дадуць 2 млн рублёў. Колькі гэта ў маштабах вобласці?

У 2022 годзе згодна з дзяржаўнай інвестпраграмай на Стары замак у Гродне плануюць выдаткаваць больш за 2 млн рублёў. Пра гэта расказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў час рабочай паездкі ў Гродна.

Агулам жа ў 2022 годзе на аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны ў Беларусі накіруюць 12 млн, цытуе Галоўчанка Telegram-канал, блізкая да адміністрацыі Гродзенскай вобласці. Грошы возьмуць не толькі з бюджэту, але і з фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва, удакладніў ён.

У 2021 годзе на аднаўленчыя работы ў Навагрудскім замку, у Крэве, Гальшанах і Гродна з бюджэту выдаткавалі каля 11 млн рублёў.

Колькі вылучалі на замак раней

У 2021 годзе на рэканструкцыю Старога замка ў Гродне вылучалі больш за 5 млн рублёў: 3 млн — з рэспубліканскага бюджэту і каля 2,5 млн рублёў — з абласнога. На восень 2020 года ў аднаўленне Старога замка ўжо было ўкладзена каля 12 мільёнаў рублёў. Працы пачаліся ў 2017 годзе.

Першая чарга рэстаўрацыі з усімі працамі ў поўным аб’ёме каштуе 28 млн рублёў. «Сюды ўваходзяць навукова-даследчыя і рэстаўрацыйныя працы, якія яшчэ не завяршыліся. У распрацоўцы рэстаўрацыя яшчэ чатырох памяшканняў», — казала раней кіраўнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Наперадзе яшчэ дзве чаргі рэканструкцыі. У другую чаргу ўваходзіць уласна палац Баторыя (былы будынак музея) і флігель адміністратара (прыбудова з боку Гараднічанкі).

2 млн — гэта шмат?

У бюджэце Гродзенскай вобласці на 2022 год закладзеныя выдаткі ў 1 394,5 млн рублёў. Запланаваныя даходы — 1 440,1 млн рублёў.

Напрыклад, на абслугоўванне дзяржаўнай запазычанасці Беларусі з абласнога бюджэту мяркуюць узяць 9,9 млн рублёў, на нацыянальную абарону — 577 тысяч рублёў, на судовую ўладу і праваахоўную дзейнасць -19,1 млн рублёў, на ахову навакольнага асяроддзя — 812 тысяч рублёў, на ЖКГ і жыллёвае будаўніцтва — 132,9 млн рублёў. На ахову здароўя ў вобласці пойдзе 223,4 млн рублёў, на адукацыю-130,4 млн. На культуру агулам разлічваюць накіраваць 21,4 млн рублёў, з іх 2,3 млн выдаткуюць на Гроднакінааблвідэапракат.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025