Навіны

У Гродне выдалі буклет пра апошнія шэсць дзён жыцця Стэфана Баторыя

Апошнія дні караля Баторыя апісаныя ў новым буклеце ад выдавецтва «ЛітАРы». Ён выйшаў з друку ў студзені 2022 у Гродне. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «11:27».

Буклет пра Стэфана Баторыя. Крыніца: тэлеграм-канал «11:27».

Укладальнікі буклета — гродзенскія гісторыкі Аляксандр Хацько і Васіль Герасімчык. Усю працу яны выканалі яшчэ ў лістападзе 2021 і планавалі выдаць буклет да дня смерці Баторыя 12 снежня. Але з-за занятасці не паспелі.

Памер выдання невялікі - усяго 16 старонак з ілюстрацыямі. У ім змешчаны перакладзены на беларускую мову і адаптаваны для сучаснага чытача тэкст, аўтарам якога быў, верагодна, лекар Якуб Гаслаўскі. Лекар быў у атачэнні манарха і пасля смерці караля апісаў яго апошнія дні, сімптомы, ход хваробы і ўскрыццё цела.

Калі буклет будзе карыстацца попытам, то ўкладальнікі плануюць зрабіць серыю такіх выданняў пра ўсіх манархаў, звязаных з Гроднам. Таксама ў больш далёкіх планах гісторыкаў - кніга пра жыццё караля Баторыя ў Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025