Расклад руху аўтобуса № 35 (Тарусічы — Райсельгазтэхніка) зменіцца з 29 студзеня. Пра гэта паведаміў Аўтобусны парк Гродна. Змена датычыць вечаровых рэйсаў па працоўных днях.
Аўтобус будзе ездзіць пазней, каб школьнікі, якія навучаюцца ў другую змену, маглі даехаць дадому ў мікрараён Баранавічы, патлумачыў «Вечерний Гродно».
Акрамя гэтага, з 26 студзеня змянілі расклад аўтобуса № 52 («Вішнявец 5 — Заводакіраванне ААТ „Гродна Азот“»). Актуальны расклад аўтобусаў можна праверыць у ZippyBus.
Змянілі назвы чатырох прыпынкаў
Для больш эфектыўнага інфармавання пасажыраў 24 студзеня змянілі назвы чатырох прыпынкаў.
- «ГАП № 2 (на вул.Пучкова ў дзвух накірунках) змянілі на «Вуліца Усава»;
- «Кафэ «Рамантыка» (на вул.Горкага) змянілі на «Дом навукі і тэхнікі»;
- «Аўтатранс № 9» (на вул.Карскага ў дзвух накірунках) змянілі на «Вуліцу Куйбышава»;
- «Магазін» (на вул.Садакова) змянілі на «Сярэдняя школа № 35».
Чытайце таксама: Рейсы для азотовцев отменили из-за нарушений масочного режима — его заменят городским автобусом